В. В. Шур ЖЫВЁЛАГАДОЎЧАЯЛЕКСІКАЎСХОДНЯГАПАЛЕССЯ 1 АБУ'РЫНЫ толькі мн. Мука невысокай якасці, прызначаная на корм жывёле. Трэба було абурын змалоцъ да пачаць карміць кабанчика, хіба ж картоплямі сала наросьціш. Тульг.
АСЯНЧУ'К, ОСЕНЧУ'К ж Жывёліна, якая нарадзілася восенню. Буйн., Капц., Мялешк., Турб. Догледаць худобу багато трэба: куры, корова, двое поросят-осенчукоу, стары кабан, не приседаю цэлы дзень. Стад.
БЕГУ'Н м. Падпасак. Буў два годы за вовечкамі бегуном. Ляск.
БІЦІ-БІЦІ-БІЦІ! выкл. Воклічы, якімі падзываюць маладых бычкоў. Стад., Буйн.
БО'НДА ж. Свежына, якую прыносяць суседзям. Вазьмі занясі Міронісі бонду. Коўч.
ВАРАНЫ ', ВОРОНЫ ' прим. Белай масці (пра коней). Стад., Капц., Брын., Ляск., П. Тара. На вороных конях по мене ў сваты прыежджалі. Буйн.
ВЕСЬНЯ'К м. Маладая жывёліна, якая нарадзілася вясною, П. Тара, Капц. Бук-весьняк, а сено есъ на поўны рот, відно, што до харчи хороша худобіна. Брын.
ВОБ'ЕДНІ толькі мл. Аб'едкі сена. Мы на сечку пускаем воб'едні. Бабр.
BOTIP м. Жарабец. Альгом. Як я шчэ падлеткам буу, то ў нас вогір буў, да коновал — аўстрэяка Мамон, спец важны на ету справу, споклаў его. Рыб.
ВУТЛІК м. Катух (для цяляці). Брын., Сял. Отбіў целяці ў хляве вуглік, хай стаіць. Капц.
ВУЦЬ-ВУЦЬ-ВУЦЬ! выкл. Воклічы, якімі падзываюць качак. Стад., С. Поле. 1 Частка «Жывёлагадоўчай лексікі ўсходняга Палесся» апублікавана ў зб.: 3 народна/а слоўніка. Мінск, 1975, c. 167— 183. 2Ы
Дадатковыя словы
абедкі, бед, бонда, вобедні, народнаіа
37 👁