тоўстая груша. Трэба зрэзаць каню, бо на ёй ужо груши не растуцъ.
КАПШУ'К м. Мёрзлая бульба, якая праляжала зіму на полі. Калі мы былі малыя, збіралі капшуке на аладкі i пяклі.
КА'УКД ж. Галка. У коміне каўкі зрабілі гняздо.
КІСЛА'Ч м. Тоўстая аладка з кіслага цеста. Не плач — спяку кіслач, маслам памажам i нікому не пакажам. (Дзіцячая прыгаворка.) КЛЫПА'ВЫ прым. Кульгавы. Клыпавыя людзі ходзяць з каванкаю.
КЛЬГПША м., ж. Кульгавы чалавек. Гэты клыпша пакуль прыклыпае, то вечар будзе.
КО'ЛАМАЗЬ ж. Мазь для калёс. Калі памажаш коламазю, то коло не скрыпіць.
КОМ м. Камы. Наесся кому i не кажы нікому. (Дзіцячая прыгаворка.) КРЭ'СЛО н. Клін у штанах, цвікля. Крэсло парваласё, a залапіць не умею.
КРЭ'СЬВІЦЬ незак. Здабывадь агонь пры дапамозе крэсіва. Даўней крэсьвілі агонь крэсьвам.
КРЭ'СЬВО н. Крэсіва. Мне каваль быў зрабіў крэсьво з нажа, яно добро юрэсьвіло.
КУ'ДАСА ж. Мяцеліца, непагадзь. Такая кудаса на дварэ, a ён недзе пацягнуўся.
КУЛЬБА'ЧКА ж. Падсядзёлак. Без кульбачкі каня не запражэш.
КУ'ЛЬКА ж. Ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка. Каб не памазоліць руку, трэба каб кулька гладкая была.
КУНДЗЮ 'К м. Кіндзюк; страўнік, начынены сечаным мясам. Паршукоў кундзюк напхалі мясам. Пакаштуй, ці смашны я зрабіла кундзюк.
КУРА'УКА ж. Порхаўка. Калі наступіш на кураўку, яна лопае i курыць.
КУ'РЦА ж. Курыца. Рабая курца добра нясецца, а белую трэба засячы.
ЛАБА'С м. Будынак для сена з плеценымі з лазы сценамі i страхой. Раней мой бацько складаў сено ў лабас.
ЛА'НТУХ м. Тоўстая гультаяватая жанчына. Гэты лантух нічога не робіць, а ходзіць, выставіўшы чэраво.
ЛАПАНО'СЫ прым. 3 шырокім пляскатым носам
Дадатковыя словы
каукд, коламазь, кульбачка, кураука, лапаносы, рэсьвіц
21 👁