ДО'ЙЛО н. перан. Клін у штанах, цвікля. Порткі хоць падперазаў бы, а то ходзіш, дойло адвесіўшы.
ДРА'НКД ж. Бабка з цёртай бульбы. 3 дранай картоплі пякуць аладкі, дранку i робяць галушкі.
ДРАПКД'Ч м. Дзяркач. Падай драпкач, трэба ў кухні замесці.
ДРА 'ПЦІ мн. Матыка з зубамі. Драпцямі асыпаюць картоплі.
ДУ'ЛЬКД ж. Пыл пры трапанні i часанні льну. Завяжы хусткаю нос, а то дулькі налезе.
ДЭ'РБІНА ж. Высокая тонкая дзяўчына. Такая дэрбіна вырасла, a з дзецьмі ходзіць.
ЕТАХ м. Ветах. После ётаха будуць цёмныя ночы.
ЖА'БЯРНІК м. Жабурынне. Не купайся, тут адзін жабярнік.
ЖЬІГА'ЛО н. Джала. Пчала ўпусціла жыгало ў лытку.
ЗАБЭ'РСАЦЬ зак. Зашыць абы-як. Давай зашыю рубашку, а то забэрсаў, як напало.
ЗАСУКА'ЦЬ зак. Закасаць. Калі месіш цесто, трэба засукаць рукавы.
ЗАТАРАБА'НЩЬ зак. Зацягнуць, завезці залішнюю колькасць чаго-н. Затарабаніў два мяшке жыта, а яму ўсё мало.
ЗМА'ЗАК м. Подмазка. Калі тоўсты змазак, то аладкі добро пякуциа.
ЗМЫ 'ДЗГАНЫ: ЯКЗМЫ 'ДЗГАНЫ. Прысаромлены. Ён ходзіць, як змыдзганы, нават глянуць на наш надворак баіцца.
ЗРАЧЬГ зак. Сурочыць. Дзщя плача i плача,— мусіць, нехто зрок.
ЗЯКРА'ТЫ прым. Вірлавокі, зіркаты. Такі зякраты, а голку знайсці не можаш.
КАВА'НКА ж. Кульба. У яго каванка з закручанаю ручкаю.
КАЛАБО'К м. Малы хлябок (магчыма, слова запазычана ў бежанстве з рускай ці ўкраінскай мовы ў час першай сусветнай вайны). Не плач, я табе спяку калабок.
КАЛАТО'УКА ж. Сварлівая жанчына. Куды гэта калатоўка прыпрэцца, там заўсёгады сварацца.
КА'НЯ ж. 1. Глухая сцяна ў хаце. Настаўіяяў кулёў каля кані, а яны мокнуць, бо страха вузкая. 2. Высокая
Дадатковыя словы
дранкд, драпкдч, дулькд, забэрсаць, калатоука, каня, ьігало
19 👁