качай плацё. 2. Валок сена. Сено зграбалі ў валкі, а потым копы рабілі.
ВАЛЯН м. Вэлюм (вясельны). У валяне яна была такая харошая, што ўся вёска прыходзіла глядзець.
ВАРОК м. Агароджаны поплаў у канцы сядзібы. На варку вырасла высокая атава.
ВОГРАДКА ж. Бакавая дошка на возе (якую закладаюць, калі возяць гной). Калі знімеш воградку, добро скідаецца гной.
ВУМЯНЁ н. Вымя. Вунь якоё тоўстаё вумянё ў каровы, мусіць дае шмат малака.
ВУРДА ж. Вяртушка, зробленая з бярцовай касці свінні (калі нацягвалі за прымацаваныя да касці ніткі, яна круцілася і гула). Жэня казаў, што калі я буду слухаць яго, зробіць мне вурду.
ВЯТРОЎКА ж. Ятроўка. Мая вятроўка прыходзіць да мяне кажны аўторак.
ВЯТРОЎКІ мн. Басаножкі. У вятроўках па такой гразі не пройдзеш.
ГАЙДАШКА ж. Гушкалка. У нас была ліпа з велькаю лапаю, добро было гайдашкі рабіць.
ГАЛАВАЧ м. Апалонік. У сажалцы развяліся галавачэ. 2. перан. Чалавек з вялікай галавой (звычайна хлапчук). Гэты галавач вечно ў сад лазіць.
ГАРГАРА ж. абразл. Вялікі нязграбны чалавек. Мужык, такая гаргара, што ў дзверы не ўлезе.
ГАРШЧЭНІК м. Вілы, якімі вымаюць гаршкі з печы.
ГАРШЧЭШНІК м. Вілы, якімі вымаюць гаршкі з печы. Гэтым гаршчэшнікам можно вымаць только малыя гаршке.
ГАЧКА ж. Матыка. Трэба самым гачкаваць бураке, а Зоська гачку як пазычыла, дак і не прыносіць.
ГІЧАНЁ н. Бацвінне з буракоў. Навары гічаня, бо сьвіня аж равуць.
ГРАБОЎКА ж. Вялікая каляровая святочная хустка. Грабоўку завязваюць, калі ідуць на фэст.
ГРАЗМОЛІЦЬ незак. Пэцкаць паперу; неакуратна пісаць. Што ты ўсё гразмоліш? Награзмоліў так, што і праз акуляры не прачытаеш.
ДЗЯРЖАК м. Дзяржанне ў рыдлёўках і вілах. У вілках дзяржак зламаўся.
ДНУШКА ж. Кухонная дошка. Пакрышы цыбулю на днушцы.
82 👁