Старонка 22
◀ / 289 ▶
АПЛЮК м. Аплік. Трэба прышыць аплюк у каптан, бо холадно ў шыю. АПОЛЕЦ м. Кавалак (сала). За гэту работу я яму даў два апольцы сала. АСАЛАВЕЦЬ зак. Зрабіцца сонным, ачмурэць. Я яму гавару, а ён саўсем асалавеў, нічога не панімае. АСМЫЧО н. Адходы валакна пры трапанні льну. Сабяры гэто асмычо, бо чапляецца за адзежу. АТАТУРЫЦЦА зак. Прывыкнуць да чаго-н.; абабіцца. Ататурыўся на гэтай печы, нават на надворак высьці лянуецца. АШУШКАЦЦА зак. Цёпла адзецца. Ашушкалася, як капа, што і павярнуцца не можа. БАБЗДЫР м. абразл. Мужчына, які ўхіляецца ад мужчынскай кампаніі і больш знаходзіцца ў жаночай. Гэты бабздыр вечно каля бабаў аціраецца. БАЛДАВЕШКА ж. Патаўшчэнне на канцы кія. Бяры кіёк з балдавешкаю, будзе чым ад сабак адбівацца табе. БАЛЁНІК м. Шарык (гумавы ці са свінога мачавога пузыра). Надзьмі балёнік, бо ў мяне духу мало. БАЦ м. Пацук. Як пачнуць бегаць па сенях бацы, страшно робіцца. БЁЗ м. Бэз. У нас каля хаты шмат бёзу, вясною доўго цвіце. БІЛО н. Спінка ў ложку. Кароткаё ложко, цёнгля стукаесся галавою аб біло. БОЖАЯ КАРОЎКА. Земляны клешч. Божая кароўка маленькая, але чырвоная-чырвоная, на траве добро відаць. БРЫЧ м. Мужчынскія штаны, звужаныя знізу і шырокія вышэй кален. Шапка кругла, порткі брыч — гэто хлопец з Клюкавіч. БУЛБАТКА ж. Бурбалка. Калі ідзе дошч, у калюжынах шмат булбатак. БЫЧКІ мн. Чорная парэчка. Такая аскома ад бычкоў, што не ўкусіш хлеба. БЭЙБУС м. Дарослы хлопец, які нічога не робіць. Такі бэйбус у хаце, а сама па воду ходзіш. БЭНСЬ м. Байструк. Прывяла бэнся ў хату і нікого не саромяецца. ВАЛАК м. Прылада з ручкай і зубамі, якой качаюць бялізну. Вазьмі ў каморцы валак і качалко і па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 289 ▶