Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
Г. Ф. Юрчанка 3 ЛЕКСІКІТКАЦКАГАНАЧЫННЯАДНОЙВЁСКІТут падаецца лексіка, якая абазначае рэаліі ткацкага станка — ставаў, ткацкага начыння — красённага посуду, розныя віды гатовай прадукцыі ткацтва i рознага роду дзеянні, звязаныя з ткацкай вытворчасцю. Пры гэтым дзеяслоўная лексіка падаецца выбарачна: прыводзяцца толькі найбольш характэрныя ў ткацкай вытворчасці лексемы. Увесь матэрыял запісан у в. Кудрычы на Мсціслаўшчыне. АДЗІНАЦЦАТНІК м. Бёрда на адзінаццаць пасмаў. Адзінаццытнік рассыпыўся, a цяперь бёрдыў ны бызарі ужо ні буваіць. АДЗІНАЦЦАТНЯ ж. Гл. адзінаццатнік. Адзінаццытня i дзьвінаццытня — ета самыя тонкыя пылатно ткаць. АЛЛЯНІНА ж. Ільняное палатно. Тонкія альляніны як наткеш, дык іна луччы зу куплёныга. Памянш. аллянінка. Дынашыіцца альлянінка. АЛЛЯНЭЙ, АЛЛЯНЫЙ прым. Ільняны. Аснова альліная, хырашо б, каб i ўток альлянэй, dы на ўсё ні хваціць. АЛЬНЯНІНА ж. Ільняное палатно. Мы ўтрёх пыря~ дышныга за зіму нытыкалі i альняшны, i пысканьніны, ткалі грубыя. АЛЬНЯНЭЙ, АЛЬНЯНЫЙ прым. Ільняны. Летым альняныя рубашкі куды луччы зы вашыга за етыга хвярюб'я. АСНАВАЦЬ зак. Аснаваць. Прідзіцца аснуваць губычкі дзьве ны пасьцілкі, ніхай пры зыпас будзіць. АСНОВА ж. Аснова. Навіць кросны — ета ні ўся аснова, кыла іх ішчэ многа работы. БАЛЬШАЯГУБКА. Губка даўжынёй шэсць сажняў. Губка пяць сажніў i шэсьць сажніў — быльшая губка. ts
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грўбыя, хвярюбя
16 👁
 ◀  / 289  ▶