Старонка 221
◀ / 289 ▶
радзіўся ў 1905 г. у в. Дуброўка, пражываў у в. Сірэнеўка Драгічынскага раёна, вучыўся рамяству ў каваля в. Мікіцк гэтага ж раёна). У ніжэйпададзеным слоўніку кавальскай лексікі напісанне лексем спрошчанае: не адзначаецца і пасля цвёрдай зычнай (перадаецца як і або як ы), закрытае о перадаецца як о або як у і інш.). БАБКА ж. Бабка для кляпання касы. БАРАН м. Від гэбля. Гэблык був одінарный, а дубэльтовый — гэто баран; він з двыма ручкамы. БОРМАШЫНА ж. Ручны дрыль. БРАТЫ НА Г(В)ОЗЬДЗІ. Прыбіваць цвікамі. Шыну бралы на гвоздзі або на болты, коб ны злітала з колыса. ВІНТ м. Прэнт з разьбою, які знаходзіцца ў сярэдзіне крыжныці. На вінт накладалы колысо, закручувалы гайкію і натягалы шыну. ВУГОЛЬ, УГОЛЬ м. Вугаль. З пыньків тягнулы трыпынтыну [шкіпінар], дёготь, а пузьні выпалювалы вуголь. Дырв'яный уголь мы куплялы в лавці. ВУГОЛЬНІК м. 1. Кантавае жалеза, якім абкладаецца край прыпечка. 2. Стойка плуга. ВЫБОРТУВАТЫ зак. Падагнаць абедзве часткі парніка. Піч в парніковы трэба выбортуваты, коб котёл быз шчылюбыны заходыв в сырэдыну. ВЫВАРУВАТЫ незак. Варыць у горне метал. ВЫНЦІДЛО н. Цуглі. Вынцідло робыш гладкэ, коб кінь храпы ны порізав. ВЫПУСКАТЫ ЗУБ'Е. Тачыць серп другі раз да гартоўкі. ВЫРЫХТУВАТЫ зак. Падрыхтаваць форму апрацоўваемага металу для далейшай апрацоўкі. В'ЯЗОК м. Дручок, які злучае верхнія жардзіны ў драбінах воза. Ны знаю, як назваты кованы конці в в'язковы — у нас казалы окуваты в'язка і всё. ГАЙКА ж. Гайка. Скрізь называіцьця гайка, тылько ў возовы раньшы казалы мутра. ГВОЗЬДЗІЛЬНЯ ж. Прыстасаванне для вырабу цвікоў. ГЛАДІК м. Від гэбля. Гладіком гладыш посля гэблыка. ГЛАДІЛКА ж. Гладзілка. Гладілку наставыш і погладыш, шоб жылізо було рімнэ [роўнае].
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶