І. І. Лучыц-Федарэц
КАВАЛЬСКАЯ ЛЕКСІКА
З АКОЛІЦ г. ДРАГІЧЫНА
Кавальскае рамяство з'яўляецца адным з найбольш старажытных. Яно першае перастала быць хатняй вытворчасцю (г. зн. работай, якая выконвалася непасрэдна ў жыллі, у хаце, як, напрыклад, ткацтва, пляценне, ганчарства), а каваль стаў першым рамеснікам у гісторыі культуры чалавецтва.
Як неаднаразова падкрэслівалі даследчыкі, на Палессі карэннае насельніцтва не займалася кавальскай справай. Тым не менш тутэйшая народная кавальская тэрміналогія не з'яўляецца больш беднай, чым у іншых славян. Гэта яскрава сведчыць аб тым, што кавальскае рамяство ў палешукоў у даўнейшыя часы было развіта ў той жа меры, што і ў іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Прыведзеная лексіка з аколіц г. Драгічына, якая ўключае назвы працэсаў і прылад працы каваля, а таксама назвы кавальскіх вырабаў, з'яўляецца ў асноўным славянскай. Побач з гэтым ёсць запазычанні — германізмы (ідышызмы) і паланізмы; у апошні час назіраецца ўплыў рускай мовы: фактычна новыя прыстасаванні, прыборы і працэсы, якія паяўляюцца ў кузні, атрымліваюць рускую назву.
Лексіка запісвалася ад кавалёў Уладзіміра Юльянавіча Зушчыка (нарадзіўся ў 1926 г. у в. Зарэчка — цяпер вул. Пушкіна ў г. Драгічыне, вучыўся ў прыватнай кавальскай школе) і Мікалая Сільвестравіча Каровіча (на-
О. Н. Трубачев. Ремесленная терминология в славянских языках. М., 1966, с. 311.
В. Маракуев. Полесье и полешуки (из путевых заметок). М., 1879, с. 10; К. Moszyński. Polesie Wschodnie. Warszawa, 1928, с. 104.
О. Н. Трубачев. Ремесленная терминология в славянских языках, с. 312.
78 👁