АПЛЮ 'К м. Аплік. Трэба прышыць аплюк у каптан, бо холадно у шыю.
АПО 'ЛЕЦ м. Кавалак (сала). За гэгу работу я яму даў два апольцы сала.
АСАЛАВЕ'ЦЬ зак. Зрабіцца сонным, ачмурэць. Я яму гавару, а ён саўсем асалавеў, нічога не панімае.
АСМЬГЧО н. Адходы валакна пры трапанні льну. Сабяры гэто асмычо, бо чапляецца за адзежу.
АТАТУ'РЫЦЦА зак. Прывыкнуць да чаго-н.; абабіцца. Ататурыўся на гэтай печи, нават на надворак высьці лянуецца.
АШУ'ШКАЦЦА зак. Цёпла адзецца. Ашушкалася, як капа, што i павярнуцца не можа.
БАБЗДЬГР м. абразл. Мужчына, які ўхіляецца ад мужчынскай кампаніі i больш знаходзіцца ў жаночай. Гэты бабздыр вечно каля бабаў аціраецца.
БАЛДАВЕ'ШКА ж. Патаўшчэнне на канцы кія. Бяры кіёк з балдавешкаю, будзе чым ад сабак адбівацца іабе.
БАЛЁНІК м. Шарык (гумавы ці ca свінога мачавога пузыра). Надзьмі балёнік, бо ў мяне духу мало.
БАЦ м. Пацук. Як пачнуць бегаць па сенях бацы, страшно робіцца.
БЕЗ м. Бэз. У нас каля хаты шмат бёзу, вясною доуго цвіце.
БЕЛО н. Спінка ў ложку. Кароткаё ложко, цёнгля стукаесся галавою аб быо.
БО'ЖАЯКАРО'УКА. Земляны клешч. Божая кароўка маленькая, але чырвоная-чырвоная, на траве добро відаць.
БРЫЧ м. Мужчынскія штаны, звужаныя знізу i шырокія вышэй кален. Шапка кругла, порткі брыч — гэто хлопец з Клюкавіч.
БУ'ЛБАТКА ж. Бурбалка. Калі ідзе дошч, у калюжынах шмат булбатак.
БЫЧКЕ мн. Чорная парэчка. Такая аскома ад бычкоу, што не ўкусіш хлеба.
БЭ'ЙБУС м. Дарослы хлопец, які нічога не робіць. Такі бэйбус у хаце, а сама па воду ходзіш.
БЭНСЬ м. Байструк. Привяла бэнся ў хату i нікого не саромяецца.
ВА'ЛАК м. 1. Прылада з ручкай i зубамі, якой качаюць бялізну. Вазьмі ў каморцы валак i качалко i па
Дадатковыя словы
асалавець, булбатка, кароука
42 👁