А. М. Булыка 3 ЛЕКСІКІ в.
СЕЛІШЧАНАВАГРУДСКАГАРАЁНАВеска Селішча знаходзіцца ў 12 км ад Навагрудка па дарозе на Любчу. Гаворка гэтай вёскі, як i ўсёй Навагрудчыны, вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы. Разам з тым у ёй выразна вылучаюцца некаторыя асаблівасці — захаванне канцавога ненаціскнога о ў назоўніках i прыслоўях (жыто, сено, мамо, тато, кёпско, много), наяўнасць прыстаўнога г перад пачатковым а (гануча, гарэх), адсутнасць падаўжэння зычных у інтэрвакальным становішчы (вясёлё, зёлё, сьвіня), наяўнасдь канчатка -а у назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду (вокна, гнёзда, куранята, цялята) i інш. Ёсць адрозненні i ў галіне лексікі. У прыватнасці, тут ужываюцца словы, якія не знайшлі адлюстравання ў «Беларуска-рускім слоўніку» (1962), АБО'ЛТУС м. абразл. Асталоп, тупіца, Гэты аболтус ірэці год у адном класе сядзіць.
АБШЧАПЕ'РЫЦЬ зак. Абняць. ён яе як абшчаперыў, дак i трымае.
АБЭ'РЖА ж. 1. Вялікае няўтульнае памяшканне. Колькі ні палі ў гэтай абэржы, уся роўна холадно будзе. 2. перан. абразл. Тоўстая нязграбная жанчына. Каб такую абэржу накарміць, трэба цаган картоплі наварыць.
АДПЫНГЦЬ зак. Адагнаць. Адпыні карову, бо зараз у канюшыну залезе.
АДЬГМАЧ м. Ануча, якой бяруць гаршкі з печы. Занасіў рубашку, як адымач, можно гаршке з печы даставаць.
АЖЭ'ВІНЫ мн. Ажына. Столько ажэвін за гумном наеліся,, аж кісло ў роце.
АПА'ЛКА ж. Праснак. Я сёння нічога не варыла, только апалак напякла
Дадатковыя словы
апалка, эвіны
26 👁