Старонка 203
◀ / 289 ▶
цьвіцідзь белъм, цьвярды такі. 2. Панікніца рачная. Гэту розъвінькую зёлку тожа кръваўнікъм завуць, ат кръваўкі даюць каровъм. КУПАЛА н. Братаўка дуброўная. Купалы ў Восьціўскіх кустах нървала. КУПЕНА ж. Купена. Купеный ат язвы лечуць. КУРАСЬЛЕП м. Цмен. Курасьлеб болі нъ пісках расьцець. КЪЛАПЕНЬКІ мн., КЪЛАПЕНЬКА ж. Дрыжнік. Кълапенькі — зёлкі добръі. Пучок кълапенік нъсушыла нъ лікарства. КЪНЮШЫНА ж. Канюшына. Съ старым злажылі пумаленьку кънюшыну ў казлы. КЪСАЧ м. Касач. Въгэны късачы жоўтъм цьвіцяць. КЪСТАЛОМ м. Касталом. Късталомъм лечуцца і кърънём і цьвятом. ЛАНДЪШ м. Ландыш. Ландъш ат сэрца п'юць. ЛІБІДА ж. Лебяда. Лібіда зглушыла ўсю бульбу. ЛІЛІЯ ж. Лілія. Палес у ваду за ліліій. ЛЪПАТЪЧКІ мн. Стрэлкі звычайныя. Лъпатъчкі ад жъвъта п'юць. ЛЪПУХА ж. Лопух. Лъпухі многа расьцець. МАКРЫЦА ж. Макрыца. Макрыца шыіцца па бульбі. МАЛІЗА, МАЛІСА ж. Меліса аптэчная. Увъ льлянішчы многа малізы. Адна маліса на ўзьмешку нечъга. МАЛІНЫ мн. Маліны. Пойдзім на Лыску [урочышча] ў маліны. МАЛІНЬНІК м. зборн. Маліннік. Маліньніку зъвару ат прастуды. МАЛОЧНІК м. Малачай. Малочніку многа ўвъ льне. МАТЪЧНІК м. Матачнік балотны. Матъчнік ат падрыву п'юць. МАЦЬ-І-МАЧЪХА ж. Падбел звычайны. Маць-і-мачъха жоўцінькім цьвіціць. МІТЛА, МЯЦЁЛКА ж. Мятліца. Адна мітла на пожні, болі там нічога німа, вот і касі. Там адна толькі мяцёлка расьцець і то дзе-нідзе кусткамі. МЪШЫНЫ[Й] ГАРОШЪК м. Мышыны гарошак. МЯДУЛЬКА ж. Кветка канюшыны лугавой чырвонай. Ръбяты мядулік нървалі і смокчуць, і смокчуць мёт ізь іх. МЯТА ж. Мята. Мяты пажві, дък халодна-халодна зробіцца ў році.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶