ВЪСІЛЁК, ВАСІЛЬ м., ВАСІЛЬКА ж. Васілёк. Въсілёг жа сінінькій, а буваюць і сьветлінькіі, сівінькіі въсількі, як высьпіюць. Въсілёў нървалі ў жыці. Нъсъбіраў васілік. Во ікая сінінькъя васілька.
ГВАЗЬДЗІК м. Гваздзік. Гэта цьвяточкі гвазьдзікі. Нарві гвазьдзікуў.
ГІРГЕЛЬ м. Хвошч палявы ранняй вясной. Гіргялёў вясной на ўзьмешкъх поўна: стъяць-стъяць шышъчкі.
ГІРСА ж. Каласоўнік, гірса. Гірсы многа ў жыці. Даўней і гірсу елі.
ГЛЪДЗІВОЛЪС м. Гладыёлус.
ГЪЛЪЎНЯ ж. Спарыння. Гълаўні многа ў жыці.
ГЪРЛЯНКА ж. Чорнагалоў звычайны. Гърлянкі ад горла п'юць.
ГЪРЧАК м. Драсён перцавы. Гърчаку столька ўвъ льне.
ДЗЕТ м. 1. Лопух, дзяды. Зрэж гэтъга дзеда. Вун дзядоў нъчъпаў нъ кулёк [пінжак]. 2. Чартапалох калючы. Да гэтъга дзеда й ні даткніся, такі калючы.
ДЗІВАСІЛ м. Дзівасіл. Дзівасіл многа ач чаго добра — і ад біркулёзу пілі, і ат падрыву, і хто па-жэнскъму хварэў.
ДЗІРЪЗА ж. Дзераза. Зь дзіразы вянок сплялі, нъ магільнік пънясём.
ДЗЯДОЎНІК м. зборн. Лісце лопуху. Нашто вы нълъмалі дзядоўніку?
ДЗЯРУГА ж. Дзераза. Дзяруга пъ бару сьцеліцца.
ДЗЯТЛІВІНА ж. Дзяцеліна. Пъпасі карову нъ дзятлівіні.
ДРОСЬНІК м. Драсён звычайны. Там адзін дросьнік, а ня лён, якій там лён. Дросьніг горкі-горкі.
ДУБРОЎКА ж. Дуброўка. Дуброўка жоўцінькім цьвятком цьвіціць.
ДУРНЪП'ЯН м. Дурнап'ян звычайны.
ЖАБ'Я ВОЧКІ мн. Дуброўка гусіная. Жаб'я вочкі тожа цьвіцяць, жоўцінькі цьвяток.
ЖУРАВІНЫ мн. Журавіны.
ЖУРАВІНЬНІК м. Ягаднік журавін. Во яг журавіньнік па мху сьцеліцца.
ЖЪВАКОСТ м. Жывакост. Жъвакост на мокръм расьцець.
ЖЪГУЧКА ж. Жыгучка. Жъгучка во стръкаіцца. Жъгучка па лехъх расьцець.
76 👁