Старонка 19
◀ / 289 ▶
УЗЛУЖЖА м. Месца каля луга. На ўзлужжы можа быць мокро, не хадзі туды, сядзі ў хаце. УКОШЧВАЦЬ незак. Уграбаць гной у баразну перад пасадкай бульбы. Трэба пайсьці ўкошчваць гной — сёднячы картоплю будзям садзіць. УПЕКІШЧА, УПЕКІШЧО н. Папрок. А потым ты мне ўпекішча зробіш; не, лепяй сама думай, як сказаць яму. УСТУПКІ толькі мн. Сандалі. Уступкі — так кажуць, бо ў іх лёхка ўступіць, улесьць. УТАРАК м. Другі рой. Першы рой у нас называюць пяршак, другі — утарак, ну, а на трэці рой кажуць трацяк. УЦІКАНЕР м. Уцякач. У вайну па лясах много ўціканераў было. Некаторыя кажуць зьбяглёц. УЮШВАЦЦА незак. Раз'юшвацца, вельмі злавацца. Мой стары, калі толькі пажаніліся, як уюшваяцца, хоць с хаты бягі, такі страшэнны быў. ФАНДЫ мн. Гл. каморкі. Смаршкі находзяць па фандах, яны як склаткі на іх. ЦЫБУЛЬКА ж. Асака светла-зялёнага колеру, якая пачынае расці ранняй вясной. Цыбульку добра ядуць коні і каровы, гэта такая асака. ЦЫБУЛЬНІК м. Гл. цыбулька. Цыбульнік — гэта асочнік сьветла-зялёны, яго любяць каровы. ЦЬВЕРДЫ прым. Густы, круты (пра кашу). Цьвёрду кашу зварыла, трэба цяперачы малаком разбаўляць. ЦЯМЯР м. Цемра. Які цямяр, можна галаву зламаць у гэтым калідоры. ЧАТА ж. Чарада птушак. Вунь гараб'і ляцяць — цэлая чата, так у нас гавораць. ЧАЧОТКА ж. Ствол бярозы з кручанымі валокнамі. Ствол у бярэзіне вельмі цьвёрды і ўвесь кручаны, як бы ў квяткох — такую бярэзіну называюць у нас чачоткай. ЧХАЧКА ж. Чханне. Напала на мяне чхачка, мо разоў дзесяць чхнула, так і ехала са сваёй чхачкай да Навагрутка. ШАРПІНА ж. Драпіна. Дзе гэта ты бадзяўсё, мой міленькі? Ат чаго гэта шарпіны ў цябе на твары? ШАТРОВІНЫ толькі мн. Адходы памолу ад круп і ад шатраванай мукі. Калі мелям крупэ, што астаецца — гэта шатровіны. ШАХАЦЕЦЬ, ШАХЦЕЦЬ незак. Шастаць (пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶