СТАРЫЗЬНІНА ж. Старое парванае адзенне. Што ты ўсё старызьніну носіш? Новага ў шапе поўно.
СТАЯК м. Непалеглы лён. Стаяк — гэта добры лён, ён не палёх, як ляжак, ён стаіць.
СУТАНЬКІ толькі мн. Прамежак паміж печчу і сцяной у хаце. Калі будуюць хату, амаль заўсёды робяць сутанькі.
СУХІ: СУХАЯ СЕРАДА. Серада велікоднага тыдня. У сухую сераду, ці ў градовую, нельга нічога было рабіць.
СУШЫНА ж. Сухастоіна. Гэту сушыну трэба сьпілаваць, нічога з яе не будзя, толькі сьвет закрывая.
СЬЛЕПЯЦЬ ж. Гл. брызгота. Сьлепяць — вельмі ж дурная пагода, мокро, азыравато, сьнех ідзе, адны хваробы ад гэтай сьлепяці.
СЬПІЧАК м. Малаток, якім абрабляюць камень для млына; клявец. У сьпічаку вельмі вострыя канцэ, яны сыходзяць на ноль. Сьпічак мая чаранок ці чарашок, за які трымаюць гэты малаток.
СЬЦЕЛІВА н. Сцелішча. Час ужо лён са сьцеліва падымаць — даўно паслалі.
СЬЦЕНІЦЦА незак. Хмарыцца. Нешта сьценіцца сёньня, каб дошч не пайшоў.
СЬЦІСК м. Камень, якім націскаюць сыр. Трэба палажыць сыр у чыстую трапачку, аццісьнуць ваду, а потым на сыр пакласьці сьціск, каб ён ляжаў, гэты сьціск, і сыр гатовы.
СЯДЗЯК м. Дзіця, якое позна пачынае хадзіць. Дрэнна, калі дзіця позно пачыная хадзіць; мой старшы быў сядзяк, так зарас столькі хвароп у яго!
ТАДНЫ прым. Танны. У нашым магазіне багато тадных тавараў.
ТАЎКАЧ м. Катах рагозу. Чорныя шышкі называюць таўкачамі, і растуць яны на расьлінах на балоце.
ТРОСЬНІК м. Асот. Тросьнік расьце на ціхай вадзе, але на балоце яго німа.
ТРУБА ж. Вялікі скрутак лык. Калі много лык, скручваям іх у трубу, менш — у мартушку.
ТРУХЛЁ н. Гнілое дрэва. Глядзі, якое трухлё стаіць, зарас паваліцца.
ТЫЛЬНІК м. Кароткая дошка, якой закрываюць уваход у вулей з тылу. Даўжнік закрывая бакавы ўвахот, а с тылу — тыльнік.
78 👁