УЗЛУ'ЖЖА м. Месца каля луга. На ўзлужжы можа быць мокро, не хадзі туды, сядзі ў хаце.
УКО'ІПЧВАЦЬ незак. Уграбаць гной у баразну перад пасадкай бульбы. Трэба пайсьці ўкошчваць гной — сёднячы картоплю будзям садзіць.
УПЕ'КІШЧА, УПЕ'КІШЧО н. Папрок. А потым ты мне ўпекішча зробіш; не, лепяй сама думай, як сказаць яму.
УСТУ'ПКІ толькі мн. Сандалі. Уступкі — так кажуць, бо ў іх лёхка ўступіць, улесьць.
УТАРА'К м. Другі рой. Першы рой у нас называюць пяршик, другі — утарак, ну, а на трэці рой кажуць трацяк.
УЦІКАНЕФ м. Уцякач. У вайну па лясах много ўціканераў было. Некаторыя кажуць зьбяглёц.
УКУШВАЦЦА незак. Раз'юшвацца, вельмі злавацца. Мой стары, калі толькі пажаніліся, як уюшваяцца, хоць с хаты бягі, такі страшэнны быў.
ФА'НДЫ мн. Гл. каморкі. Смаршкі находзяць na фандах, яны як склаткі на іх.
ЦЫБУ'ЛЬКА ж. Асака светла-зялёнага колеру, якая пачынае расці ранняй вясной. Цыбульку добра ядуць коні i каровы, гэта такая асака.
ЦЫБУ'ЛЬНІК м. Гл. цыбулька. Цыбульнік — гэта асочнік сьветла-зялёны, яго любяць каровы.
ЦЬВЁРДЫ прым. Густы, круты (пра кашу). Цьвёрду кашу зварыла, трэба цяперачы малаком разбаўляць.
ЦЯ'МЯР м. Цемра. Які цямяр, можна галаву зламаць у гэтым калідоры.
ЧА'ТА ж. Чарада птушак. Вунь гарабЧ ляцяць — цэлая чата, так у нас гавораць.
ЧАЧО'ТКА ж. Ствол бярозы з кручанымі валокнамі. Ствол у бярэзіне вельмі цьвёрды i ўвесь кручаны, як бы ў квяткох — такую бярэзіну называюць у нас чачоткай.
ЧХА'ЧКА ж. Чханне. Напала на мяне чхачка, мо paзоў дзесяць чхнула, так i ехала ca сваей чхачкай да Навагрутка.
ША 'РПША ж. Драпіна. Дзе гэта ты бадзяўсё, мой міленькі? Ат чаго гэта шарпіны ў цябе на твары?
ШАТРО'ВІНЫ толькі мн. Адходы памолу ад круп i ад шатраванай мукі. Калі мелям крупэ, што астаецца — гэта шатровіны.
ШАХАЦЕ'ЦЬ, ШАХЦЕ'ЦЬ незак. Шастаць (пра
Дадатковыя словы
ахацець, ець, пяршйк, разюшвацца, узлуж, укоіпчваць, упекіш, фанды
30 👁