Старонка 180
◀ / 289 ▶
чым-н. па галаве. Зараз, калі ашапуліў мне дошкаю, я аш прысеў. БРЫШКАВАЦЬ незак. Быць пераборлівым у ядзе. Наша Галка ні брышкуе нічога, а есьць усё па паратку — яна й сычша за Коліка. БРЭНГАЦЬ незак. 1. Сноўдацца (пра чалавека). Ну, гультая і пазнаеш: без дай ладу будзе цэлы дзень брэнгаць паўс платы. 2. Пасвіцца на дрэннай пашы. Мусіць, цэлы дзень каровы брэнгалі на голым, хлябы ш пустые. БУЛБАЦЕЦЬ незак. Булькатаць. Спусціўсе дошч, дык усенькі дзень будзе булбацець. Штодзень булбаціць кроў — чорт яго ведае, што рабіць. БУХІКАЦЬ незак. Кашляць. А што! Ні казала я табе, кап сьнегу ні еў — от цяперака бухікай. ВЫМЫШЛЯЦЬ незак. Патрабаваць немагчымага (пра распешчаных дзяцей). Мая старша ні хочэ паношанага насіць, вымышляе толькі новенькага. ВЫПІКАЦЬ незак. Указваць на недахоп; упікаць. Ашчэ сусед называецца — кажды рас выпікае, што нічысто адзяваюсе. ВЫСТАРЧЫЦЬ зак. Выпрасіць, раздабыць. Яна й дроў выстарчыць, і прывесьці каго выстарчыць — справядловая старчыха! Ой і песьцяць дочку — гэто ш што ні захочэ, выстарчаць, хоць с-падзь зямлі дастануць. ГВАЗНУЦЦА зак. Стукнуцца. Ак гвазнуўсе, ажно йіскры пасыпалісе з вачэй. ГЕРЗАЦЬ незак. 1. Пісаць абы-як. Німа, кап палюцку пісаў, дык герзае, толькі цытрадзі пераводзіць. 2. Маляваць неахайна. На, герзай, колькі ўлезе, бацько яшчэ купіць! ГОПНУЦЦА, ГЭПНУЦЦА зак. Нечакана ўпасці. Братко, от гопнуўсе, дальбог дзесятаму закажу. Ідзе, задраўшы галаву, ды калі гэпнецца з усяго маху, аж застагнаў, бедны. ДУБІЦЬ незак. Несці сагнуўшыся цяжкую ношу. Хоць стары, а наўяжа ўяску як падняць і дубіць памаленькуй. ДУНДЗІЦЬ незак. 1. Смактаць (соску, люльку і інш.). Кінуў бы дундзіць гэту дунду — усеньку хату засмуродзіў сваім курывам. 2. перан. Вымагаць; цягнуць. От дундзяць Васіля дзеці — зарэ ўсе ўсялякае папрадае і на ўборы пааддае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶