Народная тэрміналогія і наменклатура М. В. Абабурка ЭКСПРЭСІЎНЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ Ў ГАВОРЦЫ в. МОРАЧ КЛЕЦКАГА РАЁНА 1 АБАБЭНЧЫЦЬ зак. Раздуць (пра жывёлу). От наша карова пражорна: ужэ тры разы абабэнчвало, а се раўно есьць, колько ні дай. АБІРЫЧЫЦЬ зак. Абстрыгчы абы-як. Абірычыў Ванё хлопца, ак авечку, пэўно сьпешаўсе некуды. АБСАДЗІЦЬ зак. Прымусіць замаўчаць; перагаварыць каго-н. От разгаворыцца, дык дзесець яе ні апсадзяць. Я яго зразу апсадзіў, ак сказаў пра яго жонку. АБШМУЛІЦЬ зак. Ашукаць. Ну й бяссовесны: навет і малых апшмуліць ні саромеецца, абы толькі капейку сарваць. АПАТУРЫЦЦА зак. Апусціцца (пра чалавека). Ой, мой моцны божэ, саўсім апатурыўся чалавек, цэлы тыдзень ходзіць ні брыты. АПАТЫШЫЦЦА зак. Разбагацець і заганарыцца. Міхаль пабыў гот у Дамбасі, апатышыўсе і цяперачы на лесхос і вокам ні міргне. АПЯРЭСЦІЦЬ зак. 1. Абскрэбці неахайна кару. Трэ дзераво хоць трохо апярэсціць, ато шашаль завядзецца. 2. Стукнуць якім-н. прадметам. Гарбаты нос, бо колісь апярэсцілі. АХІЛАЦЬ незак. Есці хутка і з шумам. Здарожыўсе, дык ахілаў маментально, што ні падавала. АЦІНАЦЦА незак. Гультаяваць. От ламака! Ацінаецца цэлы дзень, бо ведае, што бацько накорміць. АШАПУЛІЦЬ зак. 1. Упасці неспадзявана на галаву. Еду сабе паціхеньку, а сьнех калі ашапуліць з хвоі, дык мы с канём, ак Дзет Марос на санях. 2. Стукнуць 1 Пра спецыфічныя рысы гаворкі гл. у зб.: Народная лексіка. Мінск, 1977, с. 199.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁