Старонка 174
◀ / 289 ▶
НАЛІВАНКА ж. Каўбаса, начыненая цёртай бульбай з крывёю. У нас дык ніхто ні любіць наліванак, а я іх бы цэлы дзень ела. НАЦУРКАВАЦЬ зак. Упэўніць, пераканаць. Яна яго як нацуркуе, то ён, хоча ці ні хоча, заўжды паверыць. НАЧАЙ прысл. Інакш. Давай троха начай паставім гэты столік, а то прыеўся ён тут стоячы. НОХЦАМ прысл. Нагой, выспяткам. Ён суццы нохцам як даў, дык яна й павалілася. ОБУЙ м. Абутак. У нас усякага обую на гары валяяцца. Палесь што-небудзь выбяры сабе насіць. ПАВІНЯКА. Павінен. Сёнячы ён павіняка ехаць у лес па дрова, а заўтра — ня ведаю. ПАВЫЗЬБІРВАЦЬ зак. Пазбіраць, выбраць. Яна кожан дзень ходзіць у ягады. Мабыць, ужэ ўсе павызьбірвала. ПАВЭДЛУК прыназ. Згодна з кім-, чым-н.; паводле. Павэдлук яе, то Манька Альзьбетчына куды лепяй выглядая. ПАДГАЛЫ прым. Падгалісты. Але ш і падгалую карову купіў, што страшна яе даіць. Сядзіш і думаяш, кап ні пераступіла прас цябе. ПАДУЗОРНІК м. Падзор; брыжы, якія прышываюцца да посцілкі. Я сёнячы покуль падузорнікі да лошкаў прышыла, дык боляй нічога ні ўсьпела зрабіць. ПАДЭРВА ж. Вельмі моцны смех. Адна падэрва сёня на нарадзе была. І брыгадзір сьмяяўся. ПАЗЯХУШКІ, ПАЗЯХАНЧЫКІ толькі мн. Пазяханне. Некія пазяхушкі на мяне напалі. І, здэцца ш, выспалася. ПАКАТЫНАК: ДА ПАКАТЫНКУ. Многа, шмат, вельмі. Наеўся да пакатынку, што, відаць, пакачуся зарас. ПАЛОК м. 1. Невялікі выступ з боку печы. Ты п спачатка на палок узьлес, а потым на печ. 2. Памост каля печы. Некалі мы на палку спалі. ПАЛЯНГВІЦА ж. Паляндвіца. Я палянгвіцу на лета астаўляю. Як патсушу яе с прыправамі, дык так смашна. ПАРЭНЧКА ж. Жэрдка. У катуху трэба яшчэ адну парэнчку прыбіць, а то курам недзя сядзець. ПАСОЛЯ ж. Фасоля. Пасолю з картофляй добра варыць. Тагды яна гусьценькая робіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 289 ▶