ПЯРЭ'КШАМ прысл. Хутка, з усіх ног. / пабег ён туды пярэкідам. РАБЭ'ЙЗА м. абразл. Васпаваты, рабы чалавек. Ад гэтаго рабэйзы нідзе ні ўратуяшся — такі кепскі, такі кепскі. РАСКАЛЯСГЦЦА зак. Разрасціся ў кроне. Наша яблыня раскалясілася на весь агарод. РАСКЕ'ПА м., ж. Дураінь, недарэка. От узяла гэтаго раскепу сабе ў прымы, то сама цяпер i рабі ўсё. Звяжашся з раскепай якой — пазнаяш тады, што яно такоё жыцё. РАСПУХНЕ'ЦЬ зак. Рассыцець, раздабрэць. Распухнелі на мужычым хлебі. Распухнела твая нявестка, ні naзнаць. РАСШВЭ'ЛІЦЬ зак. Глыбока парэзаць. Гэдак паляц расшвэліў, аж страх. Да касці ногу расшвэліў. СКАРАЛЮ 'ШЧА ж. Лушпіна з яйца. Выліўкі куры пачалі нясці — скаралюшча мяккая-мяккая, ледзьвя ліпіць. СКАУГА'НІЦЬ зак. Абгаварыць. Прыдзя, зганіць, скаўганіць i пойдзя сабе — от чалавек. СКВА'РЫЦЬ незак. Бязлітасна пячы (пра пагоду). Ну i скварыць сёня — ратунку німа, пагарым да вечара на гэтум балоці, кап прамахнуў хоць дожджык які. СКРЭ'НДА ж. Жмінда. Скрэнда ні баба, нічым ёй ні дагодзіш. СКРЭ'НДЗІЦЬ незак. Жміндзіць, ныць. Скрэндзіць цалюткі дзень — хныкая ды хныкая. СМАЛЬНЯ'К м. Смаляк. Сынок, нашчапай смальнякоў — німа чым у печы распаліць. Hy i корч смольны, ну i смальнякі будуць хвацкія. СОТІУХА ж. Сажа, што аеела ў коміне. Чалавек чорны, як сопуха. Доля ў яго чорная, як сопуха. СПАЛАСАВА'ЦЬ зак. Спасвіць, утаптаць капытамі. Нечыя каравэ ўсё нашо збожо спаласавалі — i аўёс, i ячмень, i жыто. СПА'СНЫ прым. Непераборлівы ў ядзе. Спаснаё нашо цялятко, што ні дасі, усё есць. Опасны паршучок, есць усё падрад. СПАТА'КАЦЬ зак. Зрабіць сяк-так; агораць. Спатакалі хатку во гэтую, хлявушок зрабілі, a пасля i кароўку купілі — ляхчэй жыць стало. Пальцяцо сякоё-такоё cnaтакаям, перазімуяш зіму. ТАХЦІ'ЦЬ незак. Даваць не надавацца, пхаць, як у
Дадатковыя словы
асавац, рабэйза, скауган, спатакаць
4 👁