ПАСЯДЗЕ'НЬКІ мн. Спосаб бавіць час у суседзяў. Мой гаспадар тоё толькі i робіць, што ўсю зіму на пасядзенькі з хаты ў хату ходзіць.
ПАУГЛО'ВАК м. Прыдуркаваты чалавек. Вырадзіўся паўгловак такі, нішто да яго ні даходзіць.
ПАУДУ'РАК м. Прыдуркаваты чалавек. Пасабіраюцца тут усякія паўдуркі, толькі крэну поўно, а толку ніякаго.
ПЕРАХЛЯЯЗІЦЦА зак. Прагаладацца, быць галодным (звычайна пра карову). I дзе яны толькі пасвілі гэтаё быдло, каразэ такія перахлябляныя, такія перахлябляныя — галодныя дый годзі.
ПЕШЧУГА' ж. Пяшчаная, камяністая глеба. Якая там у нас была зямля? Пешчугі дзее дзесянціны на сем душ, наешся з яе.
ПЛЕ'НТУХ м. Балбатун. От прыдзя плентух гэты — i празабуляя вечар цэлы.
ПЛЕ 'НЦЩЬ зак. Гаварыць абы-што. Гаворыць-гаворъщъ, пленціць-пленціць i ўсё абы-што, каб слово хаця адно талковаё.
ПСУСПАЛЬ прысл. Падрад, запар, заўсёды. Ён поспалъ ездзіць у горад у нядзелю. Поспалъ тры дні дома ні быў.
ПРАУЗА'К м. Нешырокая даўгаватая палоска сырамяці. Як высвянчу праўзаком во гэтым — разумнейшым будзяш, нябосъ.
ПРЫМАСТАКО 'ЛЩЦА зак. Прытуліцца, прымасціцца, прыляпіцца; прыгрэцца. ён заўсюды ў нас такі, прымастаколіцца каля дзеда i слухая. Калі-небудзь мо прымастаколюся каля цябе, на старасці.
ПРЫМЕРГАВА'ЦЬ зак. Прыцэліцца. Ха-ха! Ну i прымергаваў жа — у самую лысіну снежкаю дзядзьку ляснуў.
ПРЫ 'НДЗЩЦА незак. Надрывацца (з крыку, піску i інш.). Свіня вунь аж прындзяцца, так есці хочуць. I кот яшчэ гэты прындзіцца, i яму яшчэ нечаго ні хватая.
ПРЫСТАКНУ'ЦЬ зак. Прыпыніцца на хвілінку. Я, здэцца, толькі прыстакнула, а яны гындзяка ўжэ куды ад'ехаліся.
ПУСТАМЛІ'Н м. Балбатун, пустамеля. Пералівая з пустого ў парожняё пустамлін гэты.
ПУЦАЛАВА'ТЬІ прым. 3 адвіслымі шчокамі. Некі твой хлопчык пуцалаваты лішнё, як надуты ся роўно
Дадатковыя словы
адехаліся, ергаваць, праузак, пуцалаватьі, стакнуць, урак
24 👁