Т. М. Трухан
З ДЫЯЛЕКТНАЙ ЛЕКСІКІ РОДНАЙ ВЁСКІ
Прыведзеныя словы запісаны ў в. Замошша Любанскага раёна. Гаворка вёскі тыповая для цэнтральнага дыялекту. Для яе характэрны наступныя асаблівасці: ацвярдзенне мяккіх губных перад а, о з выдзяленнем ј (мјод, пјаць, мјаць), захаванне спалучэння зычнага з суфіксальным ј у назоўніках (карэнјэ, насенјэ, сьвінја), наяўнасць канчатка -а ў назоўным склоне множнага ліку ніякага роду (вокна, вёдра, цялята), саканне (сабраласа, забыласа, узяласа), захаванне канцавога -о не пад націскам (много, холадно, сало, жыто).
АБАБЭНЧЫЦЬ зак. Абабраць. Прыедуць дзеці з горада, абабэнчаць мацяру і назад паехалі.
АТШНЫРЫЦЬ зак. Адкінуць. Атшныр гэтаго ката, чаго ён лазіць пад нагамі.
БАРСАЦЬ незак. Дрэнна вышываць. Як узяласа, то ня барсай абы-чаго.
БЕРАЖЫЦЦА незак. Сцерагчыся. Беражыса, сынок, а то ўпадзеш.
БЗЫКАЦЬ незак. Дражніць. Ня бзыкай каровы, а то здрачыцца будуць.
БЛІНЦОЎКА ж. Дзежка, у якой рашчыняюць цеста на бліны. Пастаў блінцоўку на печ, хай цеста падойдзе.
БЛІНЧЫК м., часцей мн. блінчыкі. Кісліца. Пасучы каровы, мы папаелі блінчыкаў.
БУРКУН м. Бурклівы чалавек. І што гэты буркун буркуе цэлы вечар.
БЯЗЬЛЮДНЫ прым. Нелюдзімы. К бязьлюднаму чалавеку няхто ня ходзіць.
БЯРАЗАК м. Бярозавыя дровы. Бяразак добрэ на зіму, вельмі ж гарыць зырко.
ГОВЯДО н. Карова. Пайду дамой, трэба маё говядо карміць.
76 👁