ПАЛЕГЛІЦА ж. Палеглая збажына. Палегліцу цяшко жаць і рукамі, ні то што канбайнам тым.
ПАЛОХАЛО н. Пудзіла. Натто ўпадаюць пташке ў каноплі, трэба палохало якоё паставіць, каб баяліся.
ПАЛЯНЫ прым. Палявы. Тут і на полі пры лесі грыбэ растуць, палянымі йіх называюць у нас.
ПАЛЯЎНІК м. Паляўнічы. Паляўніке тут усё зайцоў тых стралялі.
ПАМЯТКІ прым. Памятлівы. Усё помніць: калі дзе што было — памяткі!
ПАМЯТНІК м. Помнік. Умёр даўно Сідар, а памятніка яшчэ ні паставілі. На памятнік усё цымант той хаваў сабе.
ПАМЯТУШЧЫ прым. Памятлівы. І стары, а памятушчы такі: усё ведая, калі што дзе было, ні забыўсё.
ПАНЯТЛІВЫ прым. Кемлівы. Яму много гаварыць ні трэба: хутко разьбярэцца — панятлівы натто хлопяц.
ПАПАДВОКНІЧУ прысл. Пад вокнамі. Як вяселё было, то людзей тых цьма была пападвокнічу, усё паглядалі на маладых, на йіх падарункі.
ПАЎЗЬБІРВАЦЬ зак. Пасабіраць, пазбіраць, вырваць усё. У гэтум лесі нічого німа, усё паўзьбірвалі свае сь сяла, трэба ехаць даляй у лес.
ПЕРАТ прыназ. У параўнанні з. Перат леташнім цяперака мельш аўса.
ПЕСТА м., ж. Пястун, пястуха. Такому ні дагодзіш — песта. І яна гэдыка сама песта.
ПІПАЦЬ м. Носік у пасудзіне. Збанок сь піпцям, а ладышка бяз яго.
ПІСКЛЯ м., ж. Піскун, піскуха. І Лёнік гэты піскля, і Наташа.
ПІТУН м. непахв. Піток. От пітунэ! Бутэлькі гарэлкі ні выпілі за вечар. Слабы сь цябе пітун: цэла чарка, нізачэпана стайіць.
ПРАРАКАВАЦЬ незак. Прадказваць, праракаць. Ні буду я праракаваць, але яно гэдык і будзя.
ПРЫШЧАЙКА ж. Прышч. Нека прышчайка села на шчаццэ — і баліць, ні даткнуцца. Да дохтара хадзіла на апарацу — прышчайку выразаў: нарвала.
ПЭТЛАХІ: ЗГАРЭЦЬ С ПЭТЛАХАМІ. Згарэць датла.
ПЯРАЦЬВІТАЦЬ незак. Адцвітаць. Ужэ цьвет апрдая, пярацьвітаюць яблыні.
89 👁