НАПЯРЭ'СЬПЯХІ прысл. Навыперадкі. Як памагаць трэба было, то ледзъвя дапрасілася, а як сабе — напярэсьпяхі бягуць. От людзі! НАПЯРЭ'СЬЦІГІ прысл. Наперарэз. Хацеў уцякчы, так напярэсьцігі выбяглі двайіх i паймалі таго дурня малого, ні ўцёк нікуды. НАСТАЦЁ' н. Пачатак, нараджэнне маладзіка. Сетка настацё, a ўзаўтрыка ўжэ маладзік відзён будзя. НАТРУСІ'ЦЬ зак. Нацерушыць. У кубак нечаго натрусіў, плавая на дне. Сена натрусіў, зачапіўшы за дзераво возам. НАШЧО'Т прыназ. Наконт. Усё хацеў пагаварыць c тваею швагеркаю нашчот дзеўчыны, каб за кухарку стала ў нас рабіць. НАЧВА'Ч м. Пузан. За свайім трыбухом зямлі ні бачыць начвач гэты! НАЦЯТІЧ м. Пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах. НЕФВЯННЫ, НЭФВЯННЫ прым. Хворы на нервы, нервовы. 3 йім лепяй ні займайся — нервянны такі, што забіць можа, як раз'юшыцца. НУДЗЬБА' ж. Нудота. Адна нудзьба на гэтум хутары жыць было тагды. ПААСЯНЕ'ЦЬ зак. Пахаладаць (пры наступленні восені). Натто гарачо цяперака, хай паасянея, тагды паршука заколям, бо летам змарнуяцца, прытухня мясо. Ужэ трохо паасянело, ні гэдык пячэ сонцо. ПАВЯСЬНЕЧДЬ зак. Стаць на вясну, пацяплець. Гэто было ў марцы месяцы, як павясьнело, марос ні такі быў ужэ на дварэ. ПАДВА'ЖНІК м. Кол для падважвання. Камянь бяс падважніка ні вывярняш с тае ямы ніяк. Хай падважніка нясе, то хутко вывярням той камель. ПАЗАБО'КУ прысл. Збоку, праз бок. Бочка цячэ naзабоку. ПАЗНАТА' ж. Позні час. Дзе я ўжэ naedy дахаты, пазната такая! ПАЗЯХА'ЧКА ж. Пазяханне. Здэцца, i спаў много, а пазяхачка напала, ні магу рота самкнуць, пазяхаю. ПАКАУНЫ ' прым. Змяшчальны. Пакаўны твой чамайдан: усё ўлезло. ПАКУПНЫ ' прым. Хадавы, ходкі. Сёніка мёт — naкупны тавар, адно давай
Дадатковыя словы
атрусіць, пазабоку, разюшыцца
4 👁