Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
МАРКІТА'ЦЬ незак. Быць у стане палавой цечкі (пра авечак, коз). МАРЦАВА'ЦЬ незак. Быць у стане палавой цечкі (пра кошак, трусоў). МЛІН м. Млын. Як даўней, то жыто малолі ў мліне ці на жорнах дома. МЛЮТА м. Млявы, слабы чалавек. Такі ўжэ шлюза: ідзе-ідзе i падая, як стары ўся роўно, нямоглік гэты. МО'ЧА ж. Дажджлівае надвор'е, макрэча. Хоць ты с хаты ні вылась, моча такая: лье i лье дошч. МЫТО'К м. Мыйшчык. Які съ цябе мыток, рас ты вады байісься! МЯКЕ'КА м., ж. Мяла, цяльпук. Каб з рухам чалавек, то зрабіў бы, а мякека гэты на цэлу зіму зацягня, палежваючы на печы. МЯ'СО н. Мякаць гарбуза. Як разрэжам гарбус, то кішке выкідаям, а мясо вырэзваям i варымо с крупамі альбо з мукою. НАБЫВА'ЦЬ незак., НАБЫ 'ЦЬ зак. Павялічвацца ў памеры, напаўняцда, разбухаць, набрыняць. Як папаходзіш цэлы дзень, так ногі набываюцъ, як калатке робяцца. Вумянё набыло як мая быць у цялушкі. Хутко распусьціцца дзераво — ужэ пупяхі набылі. НА'ВАЛАЧКА м., ж. Валацуга, бадзяга. Цэлы дзень валачыўсё недзя стары гэты. Хіба ўпіднуяш навалачку гэтаго. НАВЯСЬНЕ' прысл. У пачатку вясны. Навясьне ўжэ цяплей, хоць сьнех i ляжыць. Згарэм свае навясьне, ні канешня ўвосянь гараць. НАДА'УЧЫ прым. Перадатачны. У парцізанаў i надаўча станцыя была, маглі пярадаваць свае што, ні адно слухаць каго. НАЗА'УША прысл. Назаўсёды. Я аддаю табе назаўша гэту забаўку. НАЕ'ТЫ прым. Той, хто наеўся, сыты. Наеты галоднаму ні таварыш. Яды ні бракуя: i адзін ні галодны, i другі наеты. НАПЕ'ШО прысл. Пехатой, пеша. Дзе ты напеійо старому пойдзяш? Трэба ехаць, бо ногі баляць, нідужы стаў. НАПРО 'ВЯСЬНІ прысл. Напрадвесні. Зіма адно 'пачалася, а сьнех зьлес, як напровясьні. Напровясьні ўжэ мало трэба паліць: цяпло на дварэ. 10. З а к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аркітаць, навалачка, надаучы, надворе, назауш
4 👁
 ◀  / 289  ▶