вёла. Што ні дай — усё зьзесьць кішкар гэты, і ўсё мало яму.
КІШКЕ мн. Мясістая сярэдзіна гарбуза, дзе знаходзяцца гарбузікі.
КІШКУН м. Гл. кішкар. Кішкуна гэтаго ні накорміш, вобжыр некі!
КЛАДАВІЦЦА незак. Збірацца. Ужэ с самаго ранку кладавіцца на дошч, а дажджу так і німашака. Каторы месяц стайіць суша!
КЛЮКА ж. непахв. Нос. Чаго ты клюку зьвесіў да цэлы дзень над гэтымі кнішкамі марнеяш? Вытры сваю клюку, нігаджай!
КЛЮКАЧ м. Насач. Гунь якого клюкача ў цялявізары паказалі: нос с кулак і доўгі такі, як у бусла дзюп.
КОМЧЫЦЬ незак. Камячыць (пра адзенне). Злажы добро адзежу, а не ты комчыш яе, бо прасаваць табе ні буду я ўзаўтрыка.
КОНАЎКА ж. непахв. Рот. Маўчы ўжэ, конаўку напхаўшы блінцом!
КОРПАЦЦА незак. Камячыцца, мяцца, каробіцца. Ні павесіў, кінуў абы-як, то дзе яно ні будзя корпацца, тоё пальто. Трэба прасаваць хустку, бо корпаяцца, як пад дошч папала.
КРАПАЦЕЦЬ незак. Крапаць. Ужэ дошч крапаціць, трэба с сенам уцякаць хучэй у гумно ці пад дзераво якоё.
КРАСНАЛЮДАК м. Гном. Расказваў пра тых красналюткаў хлопцу, як малыя чалавечкі бегаюць.
КРАТОВІНА ж. Куча наточанай кротам зямлі. Нара, вырытая кротам. Уся вада ў кратовіну пашла, хутко крот аттуль выбяжыць.
КРЫВЯНДОС м. экспр. Крывуля. Нат сталюгі ні возьмуць, ні паложыш на йіх крывяндоса гэтаго, трэба рэзаць на землі.
КРЫВЯНДЗЯ, КРЫВЯНДА ж. Калека, скрыўлены хваробай чалавек. І малая, і крывяндзя, а хоча, кап харошаго кавалера мець! Кульгая на адну ногу крывянда гэта.
КСЁ-КСЁ-КСЁ! выкл. Так падзываюць кароў.
КУЗЁ-КУЗЁ! выкл. Так падзываюць жарабят.
КУРНОСЫ прым. Кірпаносы. У аднае нос да губоў прырос, а другая курносая, уся роўно як ні аднаго бацька дзеці.
77 👁