ЗАШЧАРЭПІЦЬ зак. Узяць многа ў прыгаршчы, жменю чаго-н. Я думаў, ён шчопці возьмя, а той як зашчарэпіў, то ўсе гарэхі забраў.
ЗБАВІЦЬ зак. Зрушыць з месца, падняць. От цяшкі камянь: ледзьвя трайіх збавілі мы яго з месца. І на вос ні збавіш таго камяня.
ЗБАМБАВАЦЬ зак. экспр. Спухнуць, напухнуць. Рукі ні падняць, такая тоўста стала — усю збамбавало. Ногі як калатке — збамбавало.
ЗБАРУКАЦЬ зак. экспр. Падняць, здужаць. Гэту дзяравіну ледзьвя збарукалі на вос, такая цяшкая, а з выгляду тонка нека.
ЗГАЛЕЦЬ зак. экспр. Не хапіць, забракаваць. Што табе часу згалело, што сьвятам шыяш?
ЗДАРОВЫ прым. Халодны. Здаровы ранак, мо дзе і марос быў уночы.
ЗДАЦЦА зак. Ударыцца, стукнуцца. Нага ў калені баліць, як здаўсё, падаючы з дзерава.
ЗЛАДЗЕЙІЦЬ незак. Лічыць, рабіць каго злодзеем. Што ты міне зладзейіш? Я нігды ні ў кого і каплі ні крала.
ЗМАЛЕНЬКАГО прысл. Змалку. Ён і змаленькаго такі здыхляк, адно ўсё хварэя і хварэя, склоннае яму німашака.
ЗЯЛЯНІЦЬ незак. Зелянецца (аб раслінах). Ужэ жыто пасходзіло, здалёк зяляніць. На грудзе высахла, а ў лахціні зяляніць трава.
КАБЯЛАК м. Скрутак. Ні натто ваты тае дастаць было даўней. Некі кабялак дзеўчына прынясла з гораду, а ў сяле тагды ні было ні ў кого.
КАПАВАЦЬ: ГАЛАВА КАПУЯ. Разумны, кеміць. Гэто ні дурны чалавек, галава капуя на ўсё ў яго.
КАРЧАК м. Дужы, каржакаваты чалавек. Ты яго ні пакоціш, гэтаго карчака. І бацько быў дужы, і сын карчак такі самы.
КАСАЦЦА незак. Датычыць. Плаціць трэба ўсім, гэто ўсіх касаяцца.
КАЎЗОТА ж. Слізгота. На дварэ такая каўзота, што шагу ні ступіць!
КІПЯЧЫ прым. Параны, гатаваны. Сырого малака ні можа піць, усё кіпячо, бо жывот ні прымая. Гэта вада кіпяча, а тая сырая.
КІШКАР м. непахв. Прагны, ненаедны чалавек, жы-
76 👁