ЛЯЖЭ'ИКА ж. Верхняя i ніжняя паралельныя планкі драбін воза. Шчэбры ўжо павывалівалісь з ляжэек, а бацька i не думаіць аб гэтым. МЬГЗГАЦЬ незак. Перабіраць страву, есці з неахвотай. Hi мызгай у місцы, а то січас выганю з-за стала. HI НАМАК. Ніколькі, нічога. Не заснула сяння ні на мак: то сына ўспомню, то з дачкой, здаецца, нешта случылась. ПАЛА'ЦІ толькі мн. 1. Палаці. 2. Вышкі ў хляве. На палацях летам у нас куры, а зімой сена кладзём, пудоў трыццаць можна пакласці. ПІРАДО 'К м. Маленькі ўелойчык. Падстаў пірадок i закрый комін. ПЛКУСКА ж. Кароткая куртка з плюшавага матэрыялу. Плюску дзе б купіць: i цёпла, i модна яе цяпер насіць. ПЯ'РНУЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Так пярнула na капе, што яна разарвалась. РАШПЛІКНУ'ЦЬ зак. Расшпіліць. Рукі акачанелі, a ніяк ні магу гузік рашплікнуць. РО'ЗВАЛЬНІ толькі мн. Развалкі. Цяпер часта замест розвальняў палок ложам на любыя санкі. СКАПЕ'Ц м. Капец. Пудоў семдзесят бульбы засыпалі ў скапец, абы ні змёрзла. СКЛА'ПКА ою. Стрэмка. Паліц напух, бо склапку зразу ні выняла. СПА'ДЫШ м. Ападак. Цвёрдае яблыка ні магу ўкусіць, бо зубоў німа, а спадышы люблю. СТАРО'ШКА ж. Будынак на калгасным двары для захоўвання вупражы. Дзеці нашы дык усігда ля старошкі ў хуванкі гуляюць. УНЕ'Т прысл. Ушчэнт. Мой разлаваўся, дык yce банкі ўнет пабіў. ХУФА ж. Павозка з скрынкай для перавозкі зерня, мукі, бульбы i іншых сыпучых рэчываў. I чаму ён такую поўную хуру нагрузіў? Высыпацца na дарозе ўсё будзіць. ЦІЛУНДРОТІІК м. Цялятка. От i любіў Васіль нашага цілундропіка, жалка, што здалі. ЦЬІПКІ' толькі мн. Палок у лазні. Як залезу на цыпкі, дык усе ўжо крычаць пачынаюць, каб быстрой злазіў
Дадатковыя словы
унет
4 👁