КРЫЖНЯ'К м. Від шчупака. Кароткі i тоўсты шчупак — гэта крыжняк. КРЬГЖЬІК м. Палка з ручкай або з крыжыкамі, якой б'юдь масла ў бойцы. Масло б'юць у нас крыжыкам — тады хутко. КУ'ЗЬНЯ ж. Прыстасаванне з кары для збірання ягад. Калі зьбіраямся ісьці ў лес, загадзя робім такія каробачкі с кары, для ягат вельмі спадручно — кузьняй завем. КУРА'НКА ж. Хата без коміна. Калісьці яшчэ ў куранцы жылі, у ей коміна не было, дым праз вакно выходзіў, кажуць яшчэ дымная хата. КУСУ'ЧКА ж. экспр. Сляпень. Вунь, кусучкі каня абляпілі. ЛА'ИБУШКА ж. Праснак. Для лайбушкі цесто павінно быць кіслым, i пячы яе на пашее толькі. ЛАМА'НЯЦ м. Кавалак булкі з грэцкай ці пшанічнай мукі. Калі чалавек памрэ, трэба пячы бонду грэцку, мо пшанічну, i ламаць яе рукамі i раздаваць. Вось гэтыя адламаныя кускі i называюць ламанцамі ў нашай вёсцы. ЛУЖЬГШЧА н. Поле, дзе раней было балота. Гані цёлку на лужышча, там ужо сухо, балота болей німа. ЛУК м. Дзяржанне ў кошыку. Столькі накідала ў кошык картоплі, што лук зламаусё. ЛУПЕ'Ш м. Перхаць. Памый галаву, вунь які лупеш. ЛУ'СТА ж. Харч у дарогу. Гатуй мне ў торбу лусту: хлеп, гурке, сала, яшчэ што-небудзь. ЛУШПА7 ж. Грэцкія высеўкі. Пасьля прасейваньня грачанай мукі астаецца много лушпы. Мы лушпу даем скаціне. ЛЯЖАЖ м. Палеглы лён. Ляжак — дрэнны палёхшы лен, ён ляжыць. ЛЯПЯЖ м. Гл. лайбушка. Ляпякё пякуць толькі на патэльні. МАКЛЯЖ м. Гл. вадзяк. Маклякоў пасьля дажджу много вылязла. МАЛАЧА'И м. Малако (у самцоў рыб). Не люблю я малачай, заўсёды выкідваю, калі рыбу чышчу. МАРТУЛІІКА ж. Невялікі скрутак лык. МАРЯ'НКА ж. Марьяннік. МАСКАЛЕ' мн. Падасінавікі. Колькі маскалёў я ў гэтым годзе назьбіралаі Люблю смажыць маскале. Але
Дадатковыя словы
аибуш, алачаи, аняц, бюдь, бюць, куранка, кусучка, луста, рянка, спадрўчно
3 👁