В. І. Рагаўцоў
З ЛЕКСІКІ СТРЭШЫНСКІХ ГАВОРАК
Гарадскі пасёлак Стрэшын знаходзіцца ў паўднёвай частцы Жлобінскага раёна, на правым беразе Дняпра, каля 20 км на поўнач ад упадзення ў яго р. Бярэзіны. Прыведзеныя словы запісаны ў 1975—1976 гг. у Стрэшыне і навакольных вёсках Затон, Зломнае, Каменка, Радуцін і інш.1 Гаворкі Стрэшына і вышэйадзначаных вёсак па лексічных, марфалагічных і сінтаксічных рысах амаль не адрозніваюцца паміж сабой. Яны адносяцца да сярэднебеларускіх гаворак і ўваходзяць у паўднёва-ўсходнюю дыялектную зону 2.
Вось некаторыя асаблівасці гэтых гаворак: вымаўленне і замест е ў пераднаціскных складах у формах займеннікаў роднага склону: міне, цібе, сібе; у словах іншамоўнага паходжання перад націскным о, і, е: гірой, бітон, бінзін, гіаметрыя і інш., але зямля, вясна, бяда і г. д.; наяўнасць форм ё, ёсь, ёсьцека (ёсць); ужыванне прыставак піра-, пара- і пера- (піравезці, паравезці і перавезці; піранесці, паранесці і перанесці; пірамыты, парамыты і перамыты; піраплёт, параплёт і пераплёт) і прыназоўнікаў пірад, парад і перад (пірад хатай, парад хатай і перад хатай); ужыванне прыназоўніка лі замест ля (лі печы, лі хаты, лі ракі).
АБЗІХАЦЬ зак. Абгледзець. Наталля як прыйдзя, бывала, у хату, дак усе куткі абзіхая.
АБЛАПОШЫЦЬ зак. Абдурыць, ашукаць. Хлопцу пальцы ў рот ні кладзі, а то аблапошыць як піць даць.
АБЫРАЦЬ зак. Стаць непаслухмяным, упартым. Іш ты яго! Абыраў і панімаць нікога ні хоча.
АБ'ЯДЬДЗЁ н. Рэшткі недаедзенага сена, саломы.
1 Лексіка стрэшынскіх гаворак запісана ад жыхароў г. п. Стрэшын Грыцкова Ларыёна Яўменавіча (75 гадоў) і Рагаўцовай Ганны Васільеўны (61 год).
2 Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1968, карты № 75—76.
87 👁