Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
беларускай мовы» (ДАБМ). 3 гэтага часу дыялекталогія стала асноўным аб'ектам навуковых інтарэсаў Юзэфы Фларыянаўны. У 1950-1986 гг. Ю. Ф. Мацкевіч з'яўляецца загадчыцай сектара (з 1986 г. - аддзела) дыялекталогіі1. Яна фактычна становіцца кіраўніком усёй дыялекталагічнай работы ў Беларусь Асноўнай жа задачай у тыя гады для Юзэфы Фларыянаўны з'яўляецца стварэнне «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы», збор матэрыялаў для якога праводзіцца пры яе ўдзеле i непасрэдным кіраўніцгве. Далей - апрацоўка сабранага матэрыялу, складанне карт. Сумесна ca сваімі настаўнікамі, членам-карэспандэнтам АН СССР P. I. Аванесавым i акадэмікам АН БССР К. К. Атраховічам, яна ажыццяўляе планаванне i кіраўніцтва збіральніцкай працай, займаецца рэдагаваннем карт i матэрыялаў атласа, рыхтуе тэхнічныя i даведачныя раздзелы. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» выйшаў з друку ў 1963 г. Арганічным працягам i абагульненнем дадзеных атласа з'яўляецца капекгыўная праца - «Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак» (1968-1969), якая была падрыхтавана па ініцыятыве i пад кіраўніцтвам P. I. Аванесава i Ю. Ф. Мацкевіч. Юзэфа Фларыянаўна разам з калегамі па працы падрыхтавала «Хрэстаматыю па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Мікратапанімію Беларусі» (1974). Адметнае месца ў беларускім мовазнаўстве заняла грунтоўная асабістая праца Юзэфы Фларыянаўны Мацкевіч «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1959). Гэта манаграфія стала яе доктарскай дысертацыяй, якую Ю. Ф. Мацкевіч абараніла ў 1963 г. ў 3 1960 г. пад кіраўніцгвам Ю. Ф. Мацкевіч i пры яе актыўным удзеле пачаўся збор беларускіх матэрыялаў для складання «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа». З'яўляючыся ўдзельніцай дыялекталагічных экспедыцый, Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч заўсёды фіксавала значны дадатковы лексічны матэрыял, які не быў прадугледжаны праграмай. Пазней для збору лексікі сталі праводзіцца спецыяльныя 1 У 1 9 50-1952 гг. Ю. Ф. Мацкевіч працавала выконваючай абавязкі загадчыка сектара дыялекталогіі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, зяўляецца, зяўляючыся
4 👁
 ◀  / 352  ▶