Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
экспедыцыі. Гэты матэрыял быў пакладзены ў аснову будучага дыялектнага слоўніка. 3 пачатку 1970-х гадоў пад кіраўніцтвам Юзэфы Фларыянаўны Мацкевіч экспедыцыі для папаўнення картатэкі праводзіліся штогод. У іх прымалі ўдзел не толькі супрацоўнікі сектара дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства АН БССР, але i навукоўцы Польшчы, Літвы, Латвіі. На аснове сабранага матэрыялу калектывам аўтараў пад рэдакцыяй Ю. Ф. Мацкевіч складзены пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча» (1979-1986). Усяго для слоўніка абследавана 208 населеных пунктаў, з іх на тэрыторыі Беларусі - 140, Літвы - 25, Латвіі - 25, Польшчы -18. «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) прысвечаны ў асноўным фанетыцы i марфалогіі. 3 338 карт у ім толькі 113 лексічных. Між тым дыялектная лексіка характарызуецца вялікім багаццем. Таму наспела патрэбнасць стварэння асобнага «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ). У 1969-1970 гг. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР пад кіраўніцтвам Ю. Ф. Мацкевіч была распрацавана праграма для стварэння такога атласа. У 1971 г. пачаўся збор матэрыялаў, затым - складанне карт, а ў 1985 г. праца над атласам пад кіраўніцтвам Юзэфы Фларыянаўны Мацкевіч была цалкам завершана. Атлас выйшаў з друку ў 1993-1998 гг. Складаецца ён з пяці тамоў, у якіх змешчаны 1792 лінгвістычныя карты. Першы i другі том выдадзены пад рэдакцыяй М. В. Бірылы i Ю. Ф. Мацкевіч, трэці, чацвёрты i пяты - Ю. Ф. Мацкевіч. Буйнейшае навуковае здзяйсненне беларускіх дыялектолагаў - «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) i «Лексічны атлас беларускіх народных гавораю (1993-1998) - з'явіліся здабыткам беларускай, славянскай i агульначалавечай культуры. Працы гэта калектыўныя, але іх ажыццяўленне было здзейснена так паспяхова i ў такія сціслыя тэрміны ў вялікай ступені дзякуючы арганізатарскім здольнасцям, намаганням i асабістаму творчаму ўдзелу Юзэфы Фларыянаўны Мацкевіч. Абедзве працы атрымалі высокую ўрадавую ўзнагароду. У 1971 г. за комплекс прац «Беларуская лінгвістычная геаграфія», ia Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся
9 👁
 ◀  / 352  ▶