Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
Ф.Д.Клімчук ЮЗЭФА ФЛАРЫЯНАЎНА МАЦКЕВІЧ - КЛАСІК БЕЛАРУСКАЙ ЛІНГВІСТЬГЧНАЙ НАВУКІ Выдатны беларускі мовазнаўца Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч нарадзілася ў в. Ухлё на Віцебшчыне (цяпер Бешанковіцкі раён). Бацькі, Фларыян-Іосіф Антонавіч i Ядвіга Іванаўна, паходзілі з Глыбоччыны. Жылі яны бедна, арандавалі зямлю, батрачьте пераязджалі з аднаго месца на другое. Васьмігадовай дзяўчынкай Ю. Ф. Мацкевіч засталася сіратой. Скончыўшы сямігодку (1929), Юзэфа Фларыянаўна паступіла ў Магілёўскі педагагічны тэхнікум. Затым у 1931-1933 гг. працавала настаўніцай пачатковай школы ў в. Гулькі Клімавіцкага р-на. У 1933-1934 гг. Ю. Ф. Мацкевіч вучылася ў Магілёве на падрыхтоўчых курсах для наступления ў ВНУ, a ў 1934— 1938 гг. - на факультэце мовы i літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута. Пасля яго заканчэння па рэкамендацыі вядомага беларускага лінгвіста прафесара К. I. Гурскагаяна наступит ў аспірантуру Інстытута мовы i літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе пад кіраўніцтвам прафесара E. C. Істрынай (Ленінград) спецыялізавалася па гісторыі беларускай мовы. У час вайны Юзэфа Фларыянаўна жыла ў брата мужа ў Смалявічах, дзе была сувязной партызанскай брыгады «Смерць фашызму». У 1945 г. Ю. Ф. Мацкевіч вярнулася ў Мінск. Яна з радасцю прыняла запрашэнне на працу ў Інстытут мовы, літаратуры i мастацтва АН БССР, якім кіраваў у той час К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва). Юзэфа Фларыянаўна ўключылася ў трупу складальнікаў «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Адначасова яна падрыхтавала i ў 1946 г. паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Літоўскі статут 1529 г. як помнік беларускай літаратурнай мовы XV - пачатку XVI стагоддзя». Дыялекталагічная праца ў Беларусі пасля вайны пачынаецца ў 1946 г. Тады ў Інстытуце мовы, літаратуры i мастацтва АН БССР была вызначана адна з першачарговых задач беларускіх дыялектолагаў - стварэнне «Дыялекталагічнага атласа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 352  ▶