У гэтай кнізе лексічныя падборкі з розных месцаў Беларусі апрацаваны i пададзены па ўзору папярэдніх шасці зборнікаў. Кніга складаецца з пяці частак: «3 лексікі народных гаворак», якую складаюць артыкулы, дзе падаюцца пераважна слоўнічкі назваў, працэсаў i прымет пэўнай гаворкі, a таксама прадмовы з характарыстыкай гаворак да іх; «Тэматычныя групы лексікі», дзе змешчаны артыкулы, у якіх зроблены навуковыя даследаванні важных для навукі пытанняў (аб фразеалогіі, сінаніміі i г. д.); «Дыялектныя асаблівасці беларускіх гаворак за межамі Беларусі», дзе змешчаны артыкул з Беластоцкага ваяводства (Польшча); "Тэксты беларускіх гаворак на Беларусі i за яе межам!", якая прадстаўляе ўзоры маўлення мясцовых жыхароў (запісы зроблены аматарамі сваіх родных гаворак, а таксама ў час дыялекталагічных экспедыцый); Фразеалогія", дзе падаюцца фразеалагізмы гаворак Берасцейшчыны. У канцы кнігі змяшчаецца агульны алфавітны індэкс усіх рэгіянальных слоў, якія апісваюцца ў артыкулах з указанием старонкі выдання. Словы падаюцца ў набліжанай да арфаграфічнай літаратурнай нормы форме
4 👁