ПРАДМОВА 27 ліпеня 2001 г.1 споўнілася 90 год з дня нараджэння доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта HAH Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Юзэфе Фларыянаўне Мацкевіч. Ю. Ф. Мацкевіч у 1950-1986 гг. была загадчыкам аддзела дыялекталогіі Інстьпута мовазнаўства імя Якуба Коласа i ўзначальвала ўсю дыялекталагічную работу, што вялася ў рэспубліцы. Дыялекталагічны зборнік «Жывое наша слова» паслядоўнікі i вучні Юзэфы Фларыянаўны Мацкевіч прысвячаюць юбілею вядомага мовазнаўцы. Гэта кніга з'яўляецца працягам публікацый шасці дыялекталагічных зборнікаў2, у якіх змяшчаліся артикулы аб асаблівасцях ужывання слоў у беларускіх народных гаворках. Гэтыя (пераважна слоўнічкі) зборнікі мелі поспех, yce былі прыхільна сустрэты грамадскасцю, станоўча ацэнены ў друку. Асноўнай задачай серыі падобных зборнікаў з'яўляецца збіранне лексічных матэрыялаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, якія будуць вельмі карыснымі пры падрыхтоўцы i выданні зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак. Матэрыялы гэтага зборніка, як i ранейшых, удакладняюць i пашыраюць тэматыку «Лексічнага атласа беларускіх народных гавораю у пяці тамах. 1 П асведч ан н е аб н ар адж эн н і Ю зэфы Ф лары янаўны Мацкевіч бы ло згублена ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У адноўлены м пасведчанні стаіць у м о ў н а я да т а нарадж эння (2 7 ліпеня 1911 г.), a сап р аўдн ай з 'яўляецца 2 ж н іўн я 1911 г. (ca сл оў Ю. Ф. М ацкевіч). 2 3 н ар одн ага сл оўн ік а. М н., 1975; Н ар одн ае слова. М н., 1976; Н ародная лексіка. М н.,1 9 7 7; Ж ы вое слова. М н., 1978; Н ародн ая словатворчасць. М н., 1979; Ж ы вое нар одн ае сл ов а М н
Дадатковыя словы
зяўляецца
3 👁