Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
каталіцкага загавення i тлумачуць, каб іх змеі ня кусалі»40 41. У Слонімскім пав. казалi: Полощем зубы, штобы мясо у зубах не зостовалося, а то грех, якяно в зубах будзё41. Сінонімам паласканню зубоў з'яўляўся звычай кавацъ тыла на Віцебшчыне, які таксама зводзіўся да п'янства ў карчме. Таму панядзелак тут мае назву ьиылъны. Наогул тэрміналогія паўночна-ўсходней часткі Беларусі даволі разнастайная: крывы панядзелак: Прасці не пралі, шыць ня шылі - кривы панядзелак (Дзедзіна Докш., таксама Пасынкі Мядз.; на паўночна-ўсходнім Паазер'і кривым панядзелкам называецца першы дзень Масленіцы42); белы панядзелак: Белы панядзелак. Нада плацця залгць, так будзя плацця бела (Галоўкі Рэч., таксама Нямойта Сен., Дулебы, Багушэвічы Бярэз., Брасневічы Бял., Бабічы Рэч.), сух i панядзелак: На сух i панядзелак хоцъ зубы папаласкаць, хоцъ нямнбэюко водкі заторкнуцъ у глоткі (Каралевічы Сен., таксама В. Осаў Краснап.). Шырокае распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі атрымаў тэрмін Папялёц (паўночна-заходняя зона) або Папёлец (цэнтральна-беларускі арэал), які можна лічыць паланізмам: менавіта так называецца серада у католікаў - першы дзень каталіцкага посту, калі адбывалася асвячэнне попелу i пасыпанне ім галавы. У праваслаўных назва была перанесена на панядзелак i ёй было знойдзена новае тлумачэнне:...попелу адну дробачку з 'есці - гэта будзеги увесь гот чыстае ёсыц (Старыню Дзярж.). Існавалі ў гэты дзень строгія забароны на працу наогул або на асобныя віды жаночай работы: матанне (Рачныя Докш.), снаванне (Парахонск Пін.), прадзенне (Дзедзіна Докш.), мыццё бялізны (Пырашава Уздз.), забароны на шыццё звязаны з тым, каб не нарывапі пальцы ў час палявых работ (Акцябр, Праскуркі Жлоб., Дзедзіна Докш., Міхневічы, Зарудзічы Смарг., Брасневічы Бял., Жабаўка, Багушэвічы Бяроз., Бабічы, Галоўкі Рэч.). На Папелец нёкалі лугу не рабілі, тому што на капусце будзе папяліца (Пырашава Уздз.). Полошчуть зубы у понэділок. Вот 40 Романов Е. Е. Белорусский сборник. Вильно, 1912. Вып. 8. Быт белоруса. С. 141. 41 Из деревенских наблюдений Крестьянина... С. 18. 42 Ивлева Л. М., Ромодин А. В. М асленичная похоронная игра в традиционной культуре белорусского Поозерья... С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзя, вбдкі, глбткі, дрббачку, затбркнуцъ, зяўляўся, капўсце, паазері, пянства
7 👁
 ◀  / 352  ▶