рады прымяркоўваліся галоўным чынам да нядзелі. У вёсках весела праводзілі Маепеніцу (Задуброўе Віц., Смален. іуб.), заядалі празнік (Блужа Пух.), збіраліся па некалькі сямей, пілі, спявалі, гулялі. 3 песнямі каталіся на канях, з гор. 3 гэтага дня ва многіх месцах пачыналі спяваць веснавыя песні. Вясну гукалі ў в. Галубіца, Дарашэвічы Петрык., Аздамічы Стол. На Палессі дзяўчаты скакалі на дошцы. Положацъ бревно, а на тэе бревно - доску i на разные концы становятса i скачуцъ (Аброва Івац., таксама Горталь Івац.). Дзеўчата скакалі у дошку. Положацъ пол i но i кусок сыра i скачуцъ: у які бок сыр упадзе - у такі выйдзе замуж (Роўбіцк Пруж.). Назвы нядзелі на Масленым тыдні паходзяць ад трох дзеясловаў: загавёць загавіны загвіны запусціць запусты запусты запусты запускаць зстускі запуск i. Т. А. Агапкіна, якая разглядае палескія тэрміны Масленічнай нядзелі, адзначае, што яны падзяляюць Палессе на дзве часткі: на захадзе распаўсюджаны найменні запусты, запускі, запустёнь, запусна няделя, пушчэнне, на ўсходзе ім супрацьпастаўлена назва загавіны*9. Такі малюнак характэрны i для ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэрмін загавіны акрэслівае усходнюю зону (гл. карту № 3), запускі - Палессе i Панямонскі рэгіён, запусты - паўночна-заходнюю зону. Не менш важным з'яўляўся для беларусаў i першы дзень посту - панядзелак. У гэты дзень працягваліся гулянні, якія атрымалі назвы: зубы паласксщъ, зубы вьшываць, заядаць празьнік i ў асобных вёсках далі найменне дню Паласказуб (Гарадная Стол., Горталь Івац., ГІарахонск Пін., Жытлін Івац.) (гл. карту № 4). «Там, дзе праваслаўныя маюць зносіны з католікамі, пры поснай ежы палошчуць зубы гарэлкай да аўторка - 39 39 Агапкина T. А. Очерки весенней обрядности Полесья // Славянский и балканский фольклор. М., 1995. С
Дадатковыя словы
вяснў, запўсна, запўсты, зяўляўся, зўбы, паласказўб, полбжацъ
2 👁