Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
тоды i кросна сноваты нэ можно. Нэ вдасца (Парахонск Пін.). Для дабрабыту ў гаспадарцы меў месца i прыход першага чалавека ў хату: Ужэ нервы дзет поены ў панедзелок, шчо коп хто недобры не прыгиду\ до коровы дзержалі, сыры рабілі, то ўжэ не ўдаваціматса. У кажусі коб не прышбу, раныиы ж блохі былі іўсэнько (Роўбіцк Пруж.). Забароны Масленічнага тыдня прымяркоўваліся галоўным чынам да чацвярга. Забаранялася прасці (Стадолічы Лельч., Ст. Саколіна Тал., Доўжа Віц., Каралевічы Сен.), плесці лапці (Карапевічы Сен., Паазер'е). На працягу ўсяго тыдня нельга мыць бялізны, каб не хварэлі каровы (Сяляўшчына Рас.). Прадпісанні былі накіраваны на ахову свойскай жывёлы, малочных прадуктаў i звязаны з шанаваннем продкаў, памінанне якіх адбывалася перад Масленіцай: Та Масляна, т оўсёўнас говораць, шчоб на Масленой костры не было, не трэ прасць. Шчэ не шьЬіі, голку не бралі, шчоб корбука не кульгала (Стадолічы Лельч.). Такім чынам, масленічныя звычаі i абрады звязаны: 1) з шанаваннем маладажонаў i ганьбаваннем маладых людзей, якія дасягнулі шлюбнага ўзросту, але не стварылі сям'і; 2) з забеспячэннем добрага ўраджаю лёну; 3) з аховай дамашняй скаціны, а таксама малака i малочных прадуктаў. Галоўнымі суб'ектамі дзеянняў з'яўляліся замужнія жанчын ы. Абаіульняючы, можна выказаць меркаванне, што шанаванне Воласа - сялянскага бажаства - i з'явілася той асновай, з якой на беларускай тэрыторыі развілася тая частка Масленіцы, што датычыцца сельскай гаспадаркі. Другая частка звязана з веснавымі шлюбнымі саюзамі. Калі справядліва думка аб уплыве маладых на ўрадпівасць, можна зрабіць здагадку, што дзве часткі развіваліся асобна i зліліся ў комплексе з-за блізкасці ceмантыкі. Таксама трэба падкрэсліць сувязь Масленіцы i Каляд, звычаі i абрады якіх паўтараюць адзін аднаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блбхі, зявілася, зяўляліся, корбўка, паазере, прышбў, субектамі, сямі
1 👁
 ◀  / 352  ▶