Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
сваю чаргу запасаюцца гарэлкай, запрашаюць адзін аднаго... ў госці. Потым, як падгуляюць, бродзяць па вуліцах сваіх вёсак, каб мужыкам вялася скаціна, а бабам радзіўся валакністы лён»24. Аналагічны адказ зафіксаваны ў Роўбіцку Пруж. Цікава прыгатаванне мясной ежы, што забаранялася царквой. Магчыма, гэта рэшткі язычніцкіх ахвяраванняў25. У старажытнарускай літаратуры ўпамінаецца Валосій - «скоцій бог». Гэтыя ўяўленні захаваліся да нашых дзён: Пырыд Масныцію в чэтвэр - Волосый -коб скотина шыховала. Ны в чыслі. На Волосого бліны пыклы чы огладкы, коб булы волы гладкы (Сіманавічы Драг.). Аўласкі - ладкі пяклі i назаўтра давалі коровам гэтыя ладкі (Брасневічы Бял.). Ладкі насілі жывёле i ў Дулебах i Жабаўке Бярэз. У Дроньках Хойн.: На Уласся пякуць варэнікі ў масьле, каб гіяляты былі гладкія. 3 гэтай мэтай святкавалі чацвер i ў Ст. Саколіне Тал. У чацвер нельгалапці гтесці, прясці -звалі Уласce, а то цяляты ня будуць гудувацца (Каралевічы Сен.). Нельга было прасці ў Шаламах Слаўг., Жабаўке Бярэз. На Палессі забароны выконваліся, каб пазбегнуць псавання малака i прадуктаў з яго: Улас, кажуцъ, на сыр i на масла лас. На яго не прадуць, штоб у сыру чэрві не пагжі (Стадолічы Лельч.). Ceманты ка свята захавалася i ў назвах гэтага дня Карбускае Вялічка (Брасневічы Бял.), воловый празнік (Спорава Бяроз.). Я. P. Раманаў указвае, што ў гэты дзень "грамадам нанімала пастуха26, абучалі маладых каней i быкоў27. Акрамя аховы свойскай жывёлы звычаі i абрады чацвярга павінны былі спрыяць добраму ўраджаю лёну. Аб сувязі Воласа з земляробствам узгадвае А. A. Патабня28. 24 И з деревенских наблю дений Крестьянина // Живая старина 1907. Вып. 2. С. 17. 25 Чацвер вылучаецца i ў інш ых еўрапейскіх народаў: румыны лічуць яго днём абароны палёў ад сельска-гаспадарчых шкоднікаў, у чэхаў i славакаў дзень мае назву жырны (tučhny). 26 Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вильно, 1912. Вып. 8. Быт белоруса. С. 137. 27 Т ам ж а. Гл. таксама: Ш ейн П. В. М атериалы... Спб., 1887. Т. 1. 4. 1. С. 123. Намі гэты звычай зафіксаваны ў в. Пырашава У здз. 28 П отебня А. А. О происхож дении названий некоторых славянских языческих бож еств // Славянский и балканский фольклор. М., 1989. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдуць, волбсого, карбўскае, прадўць, пякўць, сырў
1 👁
 ◀  / 352  ▶