лыя паміж сабой рабілі складчыну для святкавання Масленіцы. Захаваўся (за невялікім выключэннем) галоўны атрыбут - калодка, іншы раз у змененым выглядзе (бант, кветка, цукерка i інш.). Значная частка ўвагі да маладажонаў i негатыўныя адносіны да не ўзяўшых шлюб «...далі падставу некаторым даследчыкам сцвярджаць, што Масленіца ў цэлым свята маладажонаў. Маладыя пары, якія нядаўна пажаніліся, па старажытных уяўленнях, павінны былі магічна спрыяць урадлівасці зямлі. Калі яны ўдзельнічалі ў абрадзе, то як бы атрымлівалі здаўюў'е, сілу, умацоўвалі сям'ю, садзейнічалі прадаўжэнню рода"3. Тэма стварэння сям'і была важнай для беларускай Масленіцы, але не адзінкавай. Не менш значнай з'яўлялася i сельскагаспадарчая накіраванасць масленічных звычаяў i абрадаў. Часцей за ўсё яны прымяркоўваліся да чацвярга, які звязаны з імем Уласа. Царквой дзень св. Уласія (заступніка хатняга ската, які замяніў старажытнага ўсходнеславянскага бога) святкуецца 11 лютага. Побач з Перуном Волас з'яўляўся галоўным богам язычніцкай Pyci21 22. На Беларусі дзень св. Уласія замацаваўся менавіта за чацвяргом Масленага тыдня i мае назвы: Улассе, Улас, Уласкі, у заходне-палескім i панямонскім рэгіёнах: Волосій, Волоссе. Haват у тых месцах, дзе Маслен іцу гулялі цзлы тыдзень, чацвер вылучаўся асобым разгулам i ўступаў толькі апошняму дню запускам. Гулянні адбываліся ў Засценках Дубр., Ст. Саколіне Тал., Каралевічах Сен., Роўбіцку, Смалянах Пруж., Алексічах Смарг., у Г родзенскай губерніі23. Дзеянні i забароны ў гэты дзень накіраваны на: 1) ахову свойскай жывёлы; 2) забеспячэнне добрага ўраджаю лёну. «...Чацвер на Масленым тыдні ў Слонімскім пав. называецца Волосье. У гэты дзень бабы з самай раніцы гатуюць багатую мясную закуску ca свініны i валовага мяса... Сяляне гаспадары ў 21 Соколова В. К. Весенне-летние календарные обряды... С. 42. 22 Гл.: Иванов В. В., Топоров В. Н. И сследования в области славянских древностей. М., 1974; М артынов В. В. Сакральный мир «Слова о полку Игореве» // Славянский и балканский фольклор. М., 1989. С. 61—6 3,7 5. 23 Материалы по этнографии Гродненской губ. Вильна, 1911. Вып. 1. С
Дадатковыя словы
зда^юў'е, здаўюўе, зяўлялася, зяўляўся, сямю, сямі
1 👁