Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
рэгіёне прынята наведванне маладымі сям'і жонкі, частаванне цешчай зяця: Еслі пёршы зяцъ, то на Масленку звалі (Зарэсце Маг., таксама Брасневічы Бял.). Гуляюць. Як послесвадзебный банкёт спажыўляюць. Гукаюць родных, як пёрва Масленка ў маладажонаў за поўгод, цёшча зяцю галаву масьліць маслам, каб масьліна жьілі (Сялец Мсцісл.). Часта звычаі звязаны толькі з маладой. У канцы мінулага стагоддзя П. B. Шэйн апісваў звычай вазіць аборазуваць маладую ў Ігрушацкай вол. Сенненскага павета15. Звычай разуваць маладую ў в. Абчуга Крупскага раёна апісвае B. K. Сакалова16. У Зубрэвічах Арш. i зараз памятаюць, як у чацвер Масленага тыдня замужнія жанчыны хадзілі па хатах, дзе жылі маладажоны, зрывалі абутак у маладой або кралі яе падушкі. Усё гэта вярталі ў абмен на пачастункі. Звычай мае назвы разуціе маладух, замачыць або трэсць падушкі. Частаванне маладых вядома ў Pacii i ў Польшчы. «У рускай масленічнай обраднасці падкрэслівалася значэнне маладых. Негатыўны бок - ганьбаванне тых, хто мог узяць шлюб, але не зрабіў гэтага i тым самым аказаў дрэнны ўплыў на прыроду, - у рускіх сустракалася як выключэнне»17. У беларусаў, наадварот, такое ганьбаванне пераважае. Асабліва выразна гэта відаць у звычаі цягаць калодку. «У апошнія дні Масленіцы, асабліва ў нядзелю, замужнія жанчыны ходзяць па хатах, з гаспадынямі якіх яны сябруюць, i прывязваюць дзецям, хлопцам i дзяўчатам, калодкі, невялікія палачкі ў пакаранне за тое, што яны не ўзялі шлюб у апошні мясаед. Маладыя людзі павінны плаціць за гэта выкуп (гарэлка, бліны)» (Гараны, Рэчкі Маг.)18. На Масьленку калоду вёшаюць. Калоду -хто нада жаніцца, а ён не жаніўся. Што-нёбудзь пачэплюць - i ён тады аткупліваецца (Сялец Мсцісл.). На ўсходнім Палессі акрамя негатыўных адносін да маладых людзей, якія не пажаніліся, сустракаецца ганьбаванне i іх бацькоў: Калі дзёўка лі хлопец ў мясаед не жанілісь, прывя15 Ш ейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Бытовая и семейная жизнь белоруса в обрядах и песнях. Спб., 1887. Т. 1. 4. 1.С. 115,116. 16 Соколова В. К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов. М., 1 9 7 9. С. 9 1, 9 2. 17 Соколова В. К. Весенне-летние календарные обряды... М., 1 9 7 9. С. 4 3. 18 О пы т оп и сани я М оги л евск ой губ... С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галавў, калбду, маладажбнаў, маладўх, маладўю, падўшкі, поўгбд, разўціе, сямі, хлбпец
1 👁
 ◀  / 352  ▶