нядзёлю Масъленка... У дзет работалі, а вечар прыдзе -пякуцъ бліны i з маслам вячэраюць. Вечар святы (Акцябр Жлоб.). На Масленую недзелю днём ўсё дзелаюцъ. А вечорам гуляцъ нада: ў адну хату сабёрэцца семей тры-пяцъ да патом i паюцъ, гуляюць. А работаць нельзя вёчэрам. Называецца святы вёчэр (Залатуха Калінк.). Паралель паміж Масленіцай i Калядамі праводзіць i У. Я. Пропп13. Семантычную блізкасць ён звязвае з супадзеннем некалі святкавання Масленіцы i Новага года (калі год пачынаўся з 1 сакавіка). У. Я. Пропп звяртае ўвагу на шчодрасць ежы на працягу гэтых святочных цыклаў (па яго меркаванню, такая ежа з'яўляецца памінальнай i не характэрна болын ні для аднаго свята). Існуе ўяўленне аб Масленіцы як самым вясёлым часе. У заходніх еўрапейцаў - гэта карнавал. У рускіх «шырокая Масленіца» - свята з дакладна распрацаванымі дзеяннямі на працягу ўсяго тыдня (кожны дзень меў сваю назву). На тэрыторыі Белаpyci яна не атрымала такога развіцця. Нягледзячы на тое, што шматлікія масленічныя звычаі: катание з гор, на канях, гулянні з песнямі, пачастункамі - шырока вядомы на Беларусі, яны не атрымалі тут рускай шыраты. У асноўным святочныя дзеянні аказаліся прымеркаванымі да чацвярга або нядзелі. Маркіраваны i першы дзень посту - панядзелак. Напрыклад, катанне з гор, якое з'яўляецца цэнтральным звычаем у рускіх, на Беларусі вядома ў асноўным ва ўсходняй частцы (гл. карту № 5). Працягвалася яно ўвесь тыдзень. Тыдзень або толькі ў нядзелю адбывалася катанне на конях. На паўднёвым захадзе яно прымяркоўвалася да чацвярга. Гулянні (часам толькі жаночыя) у асноўным таксама звязаны з чацвяргом або нядзеляй. У некаторых месцах на Масленым тыдні праходзіў абрад праводзін зімы i сустрэчы вясны. Як справядліва адзначае Г. A. Носава, у беларускай Macленіцы, як i ўкраінскай, пераважаюць абрады «сямейна-родавыя»14. У першую чаргу прыгадаем звычаі, звязаныя з маладажонамі (гл. карту № 6). Па нашых дадзеных, у Магілёўскім 13 Пропп В. Я. Русские аграрные праздники. Л., 1963. С. 26. 14 Н осова Г. А. Картографирование русской масленичной обрядности (на материале X IX - нач. X X века) // Советская этнография. 1969. С
Дадатковыя словы
зяўляецца, раббталі, раббтаць
1 👁