Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
леніцы...»9. Сучасныя матэрыялы пацвярджаюць гэта (гл. карты № 5,6). Больш распрацаваны сцэнарый на ўсходзе Беларусі: «Маслены тыдзень, ад панядзелка да нядзелі, праводзіцца шумна. Па вечарах на гэтым тыдні не працуюць. Ходзяць у госці, моладзь паўтарае калядныя гульні. Удзень yce лічаць сваім абавязкам пакатацца: адны на саначках, другія на ледзяках, што высякаюць на рацэ або замарожваюць у кадцы, трэція катаюцца на абернутых, злёгку прымарожаных скамейках або простых дошках. Добрыя гаспадары на Масленіцу абнаўляюць сані»10. На працягу Масленага тыдня нельга было працаваць увечары на Брэсцка-Пінскім Палессі, паўночна-усходнім Паазер'і11, у вёсках Старое Саколіна Тал., Нямойта Сен., Зарэсце Маг., Акцябр, Праскуркі Жлоб., Залаіуха Калінк., што нагадвае прыметы каляднага цыкла. У еувязі з гэтым большую цікавасць прадстаўляе тэрмін крівыя вечары, зафіксаваны на Віцебшчыне: На Масленку таксами крівыя вечарьі Не працавалі ш скоту ці жэншчына бярэменная (Нямойта Сен.). У гэтым рэгіёне такая назва часцей характэрна для калядных вечароў i падкрэслівае «небяспечнасць» часу. Па заканчэнні каляд, каб пазбегнуць непрыемнасцей у гаспадарцы, тут адбывалася рассяканне веніка, якім кары стал іся на працягу двух калядных тыдняў. Па сведчанню Дабравольскага, жыхары Краснінскага, Парэчскага i Смаленскага паветаў рассякалі венік пасля Масленіцы12. Такім чынам, можна зрабіць вывад аб «небяспечным» характары свята. Такая яго семантыка ўласціва поўначы i ўсходу Беларусі i мае працяг на Смаленшчыне. Аб блізкасці Масленічнага i Каляднага цыклаў сведчыць i назва Масленіцы святы вёчар: Усю 9 Берман И. Календарь по народным представлениям в Воложинском приходе Виленской губернии О ш мянского у езд а Спб., 1874. С. 8. 10 Романов Е. Р. Белорусский сборник. В ильна 1919. Вып. 8. Быт белоруса. С. 137. 11 Ивлева Л. М.. Ром один А. В. М асленичная похоронная игра в традиционной культуре белорусского П оозерья // Зрелищ но-игровы е формы народной культуры. Л., 1990. С, 196. 12 Добровольский В. Н. Различия в верованиях и обычаях белорусов и великорусов Смоленской губернии //Ж ивая старина. 1903. Вып. 4. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паазері, ііж
1 👁
 ◀  / 352  ▶