падрабязней гл. ніжэй). Магчыма, рэлікты дахрысціянскіх святкаванняў засталіся i ў назве звычаю паласкаць зубы. Хутчэй за ўсё, у ўсходнеславянскіх мовах спачатку з'явіліся назвы мясапуст i сырны тыдзень (яны захаваліся i ў іншых славянскіх мовах) у выніку перакладаў царкоўных кніг з грэчаскай мовы. Тэрміны з коранем масл- узніклі ўслед за сырны, калі мясны тлушч быў заменены малочным згодна з царкоўнымі правіламі. Ужыванне страў з маслам (трэба заўважыць, што ў розных народаў абрадавымі сталі розныя стравы: у ўсходніх славян, у першую чаргу, у рускіх - бліны, украінцаў - варэнікі, чэхаў i славакаў - пончыкі i інш.) прывяло да ўтварэння тэрмінаў Масленіца, Масленка, Масленая. Існуюць i менш пашыраныя назвы позняга паходжання, якія таксама звязаны з семантыкай свята: Пусты тыждэнъ (В. Церабяжоў Стол.) - сведчыць аб забароне ўжываць мяса, Прошчалъны тыждэнъ (В. Церабяжоў Стол,), Запусная нядзёля (Слабада, Пырашава Уздз., Тухавічы Лях.) - аб праводзінах мясаеда i падрыхтоўцы да Вялікага посту8. Залежнасць ад фазы луны лягла ў аснову наймення Маладзякова нядзёля (Забер'е Лях.). Часта цяжка аддзяліць назвы ўсяго тыдня ад назвы нядзелі на гэтым тыдні. Акрамя таго, пры наяўнасці найменняў усяго часу, якія асацыіруюцца з ужываннем бліноў i малочных страў, асноўныя гулянні i абрадавыя дзеянні набывалі размах у нядзелю або адбываліся толькі ў гэты дзень. Трэба адзначыць, што правядзенне Масленіцы ў розных частках Беларусі адрознівалася. Так, на захадзе яна не лічылася святам i ўспаміналі яе тут у асноўным толькі ў сувязі з забаронай ужываць мясныя стравы ў апошні тыдзень перад постам. Вось як апісвае Масленіцу ў Валожынскай парафіі Ашмянскага павета I. Берман: «На Масленым тыдні ніякіх не прынята асаблівых забаў у нашым народзе, ён не ўмее так павесяліцца, як Велікаросы: ні арэлямі, ні катаннямі не забаўляецца, запрашэнняў не робядь адзін аднаму, бліны таксама не з'яўляюцца важнай прыналежнасцю Mac8 Назва прошчальны тыдзень магла ўзнікнуць пад уплывам рускага звычая прасіць прабачэння адзін у аднаго ў апош ні тыдзень перад постам, аче на Белаpyci гэты звычай амаль невадомы
Дадатковыя словы
забере, запўсная, зявіліся, зяўляюцца, зўбы, мясапўст
1 👁