Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
Санлівая да дрэмлівая Нявестка мая, Ой, ішчэ сонца да не заходзіць, Яна спаць лягла. Ой, ішчэ сонца да не заходзіць, Яна спаць лягла, А ўжэ сонца да й на снідання, Яна не устала. - Суседачкі-галубачкі, Непраўда яе, Мела хату да мела сені Прі яркай луне. Мела хату да мела сені Прі яркай луне, Слала пасцель да слала белу Прі цёмнай свячэ. Запісана ад Цярэнцъева Зінавея Іванавіча, 1909 г. н., у 1982 г. Ой, знаю я, знаю, Шо ў етам караваю: 3 трёх ніў i пшаніца, 3 трёх крініц вадзіца, 3 дзевяці кароў масла, А з дзесятае - шчасця!1 *** Шаўковая нітачка сцяну ўець, Шаўковая нітачка сцяну ўець, А Галечка мамачцы чалом б'ець. А Галечка мамачцы чалом б'ець. Адбіла чалом за сталом, Шчэ й за пшанічнінькім калачом. 1 Кож ны радок паўтараецца два разы. Спяваюць, як «даюць» каравай. К) а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець
0 👁
 ◀  / 352  ▶