Запісана ад Паўлавай Алены Арсенцьеўны, 1932 г. н., у 1982 г. Сват чёрэз парог лёзець I ў печ заглідайыць: - Чы бальшыя гаршчок кашы, Чы пайдаюць нашы?2 Запісана ад Лук 'яненка Андрэя Панцеляймонавіча, 1913 г. н, у 1982 г. Ой, там на таре, шэлковай траве Там сідзёла пара галубей. [2 разы] Паруваліся, мілуваліся, Сізамі крылямі абнімаліся. [2 разы] Дзе ўзяўся ахотнік, ахотнік-стрелёц, Голуба убіў, галубку узяў. [2 разы] r Узяў пад полу, паніс дадому. Насыпаў пшэнца аж по коленца, Наліў вадзіцы - па самыя крыльцы. Пшэнца не клюе, вадзіцы не п'е, A ўсё на ту гору плакаці ідзе. [2 разы] - Чаго ж ты, галубка, такая смутная? Ў мене есць сем пар, сем пар галубей. [2 разы] Ў мене есць сем пар, сем пар галубей, Летай, выбірай, якій будзе твой. [2 разы] - Я ўжэ ж літала, я ўжэ й выбірала, Не найшла такога, як я уціряла. [2 разы] Ў майго ж то не сіня, аж чорна дружына, Сарочка бела, слом [словам] парень да дзела. [2 разы] 2 К ож ны радок паўтараецца
Дадатковыя словы
голўба
1 👁