Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
Запісана ад Савітчанка Сафіі Данілаўны, 1932 г. н. у 1982 г. Як хадзіла пава Леначка Па крутой rape. Та й раняла селёзеньку Ціха пу вадзе. - Плыві, плыві, селёзенька, Ціха пу вадзе, Прібудзь, прібудзь, ты мой татачка, Сегодні ка мне. Прібудзь, прібудзь, ты мой татачка, Сегодні ка мне. Ой, дай жэ ты парядачэк Круглай сіраце. - Ой, рад бы я, дзіця маё, Прыбыць да цябе, Насыпана сырой зямлі На грудзі мае. Зламіліся мае ножэчкі, Не магу я ўстаць, Зчапіліся мае ручэнькі, Не магу разняць. Ой, кланейся, дзіця маё, Чужэй чужынё, Нехай даюць парядачкі Беднай сіраце. - Ой, кланілась я, мой татачка, Не раз i не трі Ніхто не дасць парядачку Такога, як Вы... *** А свёкар жэ да не татачка, Дзе ўдарыць - баліць, А свекрова да не мамачка, Дзе станіць - зудзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 352  ▶