сышліся. Ён ні гаворыць i ні чуе. Ён з дзенства, кажэ, спалохаўся натта. Малы i гаварыў, i чуў, а после захварэў i ўсё. Як жыла на хутары, то каноплі сеялі, вожы з іх вілі, то нейку марташку тата ўе, тады ўціскаць жэ сена, вазіць коньмі. Проса мы самі сеялі на хутары. Я помню яно расце якраз, як авёс. I неку сачэйку сеялі. Хрэн ніхто ні садзіць, ён сам расце. Бурачок, моркву, гарох, гурок, бобу ні было, то мне саседка дала неку жменю, пасадзіла i пасолю саджу. Гарох, як ест гэты во сахарны, дак троха садзім. Жалi ўпярот уручную, хто сколька здужае. Жнеш, кап чым вышэй. А патом жа ж аржышча сабе на карову. Як прыляліць брыгадзір, бабы ўцякаюць, што крычыць, што высока жнём. А кажды ж хоча, каб кароўку перазімаваць. I плакалі после, як камбаіны прышлі, што ж мы будзем рабіць, дзе мы кароўку перазімуем. Цяпер, дзякуй богу, нек так-сяк i зімуем. А во Неман жа ж тут блізка. Як ідзяцё на Заламань, дак бухта там называем. Кала бухты i Неман уцякае ў бухту. Ой-ё, шырокі. Ён жа цягне ў Гродна гэты Неман. Асот каля Немана. У картоплях расце лібяда, шырокая трава-пласкуха ўсё называюць, драсён, ваўчкі. ** * Лён выспее, тады абмалоцяць пранікам, патом пасцелюць, трэба ж каб адліжаўся. Месяц ляжыць, а як дождж мочыць, то быстра. А як ні мочым, то доўга будзе ляжаць. Лён i ў Нёмне ў ваду мачылі. То белы тады такі - харошы. Тады ўжэ церлі ў церніцы. А потам трапачкай трапалі. А потам трэба шчэ часаць. Такіе шчоткі, набітыя на іх цвікі. Анна часта-часта, а другая ратчэйшая. На ратчэйшуй - кудзеля, а гэта ўжэ пачасы часцейша. Што тонка прасці - такая шчэ шчэтка ручная ш шэрсці, шчэ трэці раз чэшуць. А ўжэ прасці, дак устаюць i з ночы, хаця каб больш i скарэй спрасці. Збіраліся на вячоркі. Пралі на прасніцы. Тут прасніца, а тут караўлотак. А некатарыя пралі на верацяно. А патом ткаць, снаваць, снуйка такая снуё, а тады кросна. У нас была круглая снуйка, пакруціш i снавалі. Насколька сцен называл!: на тры, на дзевяць - i снавалі. У кроснах бёрда, нічаль
Дадатковыя словы
снўйка
1 👁