дзвесце тысяч пакінеш. Тока хлеба бярэш. Эканомім, хаця каб да другога месяца дацягнуць. Даюць троха сена на карову. Але не дай бог гэтага ўжэ давания. Як дадуць там гэтага асату ўжэ, ах мае вы дзяўчатка. Дзе якія пляменнікаў просім касіць. Дзед яшчэ троха косіць кала хаты, далёка хадзіць ні можа. Каб вам ні расказаць - мазалі на нагах, брызянтовікі i то ціснуць. Дзе мазоль навярху - выразаў i паказвае мне, дзе выразаў (дзед нёмы). I пат сподам мазал i i навярху. *** Я ж у руку ранена (у вайну). Я ж на полі гной з братаваю раскідала. Я жыла на хутары. А нейкія, пярун іх, дзяўчатка, ведае, белыя шчэ былі. Ішлі яны на Альхоўку. А нейкі шчэ з Бярозаўкі вёз на мельніцу, махнуў нам, што гэтыя ідуць. А каба ж мы, дурные, ды стаялі, а мы, там быў зруб, i паляцелі. Дык яны, як увідзелі, што нешта рушыцца i пусцілі (пачалі страляць) пат той зруб. То братавай нічога, а мне руку. То щчэ шчасце, кажуць, што пакінулі. А не атнялі. А сусед гукнуў i прыехаў бацька забіраць, мяне палажылі на воз i павезлі ў Бярозаўку. (Hi ведаю, чаму цяпер гной вілмі разбіваюць, а тады ж - рукамі). Hi далі быць у Бярозаўцы i павезлі. На анной машыне цэла машына немцаў села, а на другую - мяне. I тата. Павезлі ў Ліду, палажылі ў Лідзі i лячылі. После ўжэ атступаюць тые немцы, божэ мой божэ, а мама ўжэ сядзела пры мне. А я ж ні магла ніяк. Мама кажэ ж доктару: «Паночку, я ж ні маю грошай тут за сябе заплаціць». Ён шлоп маму па плячах i кажэ: «Баба, баба, цябе ніхто ні пытае». Палажылі мяне неек ужэ. Мая сястра была ў Дакудаве замужам. А яе свёкар прыехаў i на воз i павезлі. Прыехалі да сястры, туды ўжэ, у Дакудава. А тады сюды перавезлі. А тады тата вазіў усё на перавязку. А после ўспакоілася ўсё, то вазіў ўжо ў Бярозаўку. *** У шэйдзесят сёмым замуж пашла. Васілеўскіе ж абодва. Я ж на хутары жыла. Абодва кашалапые - ніўдалые. Ён бы мяне ні браў, каб быў акуратны (ні калека), а я, каб была з рукою, той ні пайшла б за яго. Але ж ён ніўдалаваты i я - так i
Дадатковыя словы
гўкнуў
1 👁