печ?!» А яна ўстала, паглядзела, хлеб ужо вырасшы - пацепліла печ. Як спякла хлеб, то пух-пухам, хоць ты акно атчыні, то як дмухнеш, то паляціць. Моцна пурхны хлеб. Свёкер кажэ: «Во відзіш, памучылася - i лепты хлеб пячэць, як першая сынова». Расказвае Рымаш Паўліна Антонаўна, 1924 г. н. Сюды-туды дзве сцежачкі, Трэцяусаду. Жылі-былі дзве сястрыцы, Яны шчаслівыя. А трэцяя - гарутніца, Яна за імі. «Вы пойдзеце у садочак Завіце мяне. Вышчыпніце па яблычку Шчыпніце i мне. Вам там дадуць есці-піці Спомніце мяне». Яны елі, яны пілі Забылісь мяне. Толькі ад на маць радзіма Спомнула мяне: «А гдзе ж наша гарутніца Ў чужой старане? А ці жывець, ці гаруець, Ці віно-мёд п'ець?» «Я й жыву, я й гарую, Мёд-віно не п'ю. Як я выйду на вулачку Трава-мурава. Нету маёй радзімачкі, Аткуль я сама. Напішу паперачку, П утчу на ваду: Плыві-плыві, паперачка, Ў маю старану. Ды й паплыла паперачка К матулі двару
Дадатковыя словы
пець
2 👁