Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
Вілавата (у вілах) сосна, Вінавата сёстра (2 разы), Найвінейша маці Аддала далёка (2 разы), За Дуйна-глыбока. Hi сама прыедзіць, Hi мяне папросіць, Толька прысылаіць Мнейшаго брацютку, Што с каня не злезіць, Варот не адставіць, Дзверцаў не ачыніць. Толька мяне пытаіць, Ці ўгадзіла свякроўца, Свякроўца, свёкеру, Дзеверу, залоўца? «Свякроўцэ ўгадзіла Вадзіцу насіла. Свёкру угадзіла Кашульку памыла. Дзеверу ўгадзіла Коніка вадзіла. Залоўцы ўгадзіла Касіцу часала». *** Былі два браты ў бацькі i ажаніўшыся абодва. I адна сынова ўмела хлеб пякці, а другая - не. Сірата была, маткі не было, i не ўмела. Ну i прышла свякроўка - што дрэны хлеб. А свёкар: «Чаго ты бурчыш? Памучыцца i навучыцца. А хлеб ні нявеста, які спячэ, такі з'есца». Тады паехала да цёткі ў госці з мужыком, каторая не ўмеіць хлеб пячы. Цётка пытаецца: «Ну як табе там ёсць?» - «Цётачка, добра было б усё - хлеба пячы не ўмею. Свёкар добры, а гэтая бурчыць i бурчыць». - «А як ты, дачушка, робіш хлеб?» Кажа: «Замяшу i печ пацяплю». - «Не, - кажэ, дачушка, замясі i пастой, крыж зрабі, накрый. Тады як падоймецца, дыра хлеба зарасце, тады пацяпляй печ». Яна, гэтую, паставіла хлеб, села, прадзець. А свякроў: «Чаго яна не цепліць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца
4 👁
 ◀  / 352  ▶